ВЫСЛОЎІ 15:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дарога жыцьця ў мудрага ўгору, каб ухіліцца ад апраметнай унізе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сцежка жыцця вядзе ўгару для чалавека вучонага, каб ухіліцца ад пекла ўнізе. |
Ты дасі мне ведаць шлях жыцьця; перад абліччам Тваім поўня радасьці, праваруч Цябе — раскоша заўсёды.
Але сьцежка праведных — як сьвятло зараніцы, што ўзыходзіць і расьце аж да поўнага дня.
Бо прыказаньне — сьветач, і закон — сьвятло, а настаўленьне і дакараньне — шлях жыцьця,
Не дакарай насьмешніка, каб ён не зьненавідзеў цябе, дакарай мудрага, і ён будзе любіць цябе.
А народу гэтаму скажы: “Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я стаўлю перад абліччам вашым шлях жыцьця і шлях сьмерці.
Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.
Узгарэўся агонь ярасьці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшай адхлані, і спаліць зямлю і ўраджай ейны, і спапяліць падваліны гор.