Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 15:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

24 Сцежка жыцця вядзе ўгару для чалавека вучонага, каб ухіліцца ад пекла ўнізе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

24 Сьцежка жыцьця ў разважлівага [вядзе] ўгару, каб пазьбегнуць адхлані, якая ў доле.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

24 Дарога жыцьця ў мудрага ўгору, каб ухіліцца ад апраметнай унізе.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 15:24
15 Крыжаваныя спасылкі  

і пабач, ці ёсць ува мне дарога марнасці, і выведзі мяне дарогай вечнай.


Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго, асалода вечная ў правіцы Тваёй.


Бо дом яе нахіліўся да смерці, а шляхі яе — да пекла;


ты ўдарыш яго дубцом і душу яго вызваліш ад пекла.


А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.


Ногі яе сыходзяць да смерці, а крокі яе вядуць да мерцвякоў;


бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,


дом яе — дарогі ў пекла, што вядуць у глыбіні смерці.


Не ганьбуй насмешніка, каб ён не зненавідзеў цябе, ганьбуй мудрага — і будзе ён цябе любіць.


І скажы гэтаму народу: гэта кажа Госпад: “Вось, Я прапаную вам дарогу жыцця і дарогу смерці.


А якая ж цесная брама і вузкая дарога, што вядзе да жыцця, і нямнога такіх, што знаходзяць яе.


Кажа яму Ісус: «Я – дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.


Узгарэўся агонь раз’ятранасці Маёй і будзе гарэць аж да найглыбейшага пекла, і спаліць зямлю з расліннасцю яе, і спапяліць падваліны гор.


Наша ж грамадзянства – у небе, адкуль таксама чакаем Збаўцу, Госпада Ісуса Хрыста,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы