ВЫСЛОЎІ 11:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто ходзіць з абмовамі, адкрывае таямніцу, а той, хто верны духам, захоўвае слова. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ходзіць у паклёпніках, той адкрывае таямніцу; а верны чалавек яе хавае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ходзіць перашэптваючыся, выяўляе таемнае, а верны душою ўтоіць справу. |
Той, хто пазбаўлены розуму, пагарджае бліжнім сваім, а чалавек разумны захоўвае мір.
Хто ходзіць абмоўнікам, той выяўляе таямніцы, дык ня зьвязвайся з тым, хто рот свой разьзяўляе.
І прыйшлі да Ярэміі ўсе князі, і спыталіся яго. І ён адказаў ім паводле ўсіх тых словаў, якія загадаў яму валадар, і яны моўчкі [адыйшлі] ад яго, бо не пачулі словаў тых.
Ня будзь паклёпнікам у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!
Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.
Яны адказалі ёй: «Мы за вас гатовыя памерці, калі толькі нас ня выдасі. Калі ГОСПАД аддасьць нам зямлю гэтую, мы зьявім табе міласэрнасьць і вернасьць».
Калі ж нашую справу ты выявіш, мы будзем свабодныя ад прысягі, якою ты нас зьвязала».