І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Сэт, бо [казала]: «Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін».
БЫЦЦЁ 5:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адам жыў сто трыццаць гадоў, і спарадзіў сына паводле падабенства свайго і паводле вобразу свайго, і даў яму імя: Сіф. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пражыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіўся ў яго сын, на вобраз і падабенства яго, і ён даў яму імя Сэт. |
І спазнаў яшчэ Адам жонку сваю, і яна нарадзіла сына, і назвала імя ягонае Сэт, бо [казала]: «Даў мне Бог іншае насеньне замест Абэля, якога забіў Каін».
мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх.
Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?
І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.
Дзеля гэтага, як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у сьвет, і праз грэх — сьмерць, і гэтак сьмерць перайшла на ўсіх людзей, бо ў ім усе зграшылі.
Ня ўсякае цела такое самае цела, але адно цела ў людзей, а іншае цела ў жывёлаў, іншае ў рыбаў, іншае ў птушак.
між якімі і мы ўсе жылі некалі ў пажаданьнях цела нашага, выконваючы волю цела і думак, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і іншыя, —