«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».
БЫЦЦЁ 32:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I загадаў ім, кажучы: «Гэтак скажаце пану майму Эзаву: “Так кажа слуга твой Якуб. У Лявана я жыў, і заставаўся аж дагэтуль. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і загадаў ім, сказаўшы: так скажэце гаспадару майму Ісаву: вось, што кажа раб твой Якаў: я жыў у Лавана і пражыў дагэтуль; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў ён ім, кажучы: «Так скажыце гаспадару майму Эзаву: “Гэта кажа паслугач твой Якуб: “Як вандроўнік, заставаўся я аж да сённяшняга дня ў Лабана. |
«Паслухай нас, пане мой! Князь Божы ты сярод нас; у найлепшай з нашых магілаў пахавай памёршую сваю. Ніхто з нас не адмовіць табе магілы сваёй на пахаваньне памёршай тваёй».
I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.
Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».
I адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: «Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?»
Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.
ты скажаш: “Слугі твайго Якуба. Гэты дар пасланы пану майму Эзаву І вось, таксама ён [ідзе] за намі”».
I сталася, што маю вала і асла, і авечку, і слугу, і нявольніцу, і я паслаў сказаць пану майму, каб знайсьці ласку ў вачах тваіх”».
Няхай пан мой пойдзе перад абліччам слугі свайго, а я пайду паволі, паводле хады чарады, якая перада мною, і паводле хады дзяцей, аж прыйду да пана майго ў Сэір».
I сказаў [Эзаў]: «Што ў цябе за цэлы табар гэты, які я сустрэў?» I сказаў [Якуб]: «Каб знайсьці ласку ў вачах пана майго».
Ці ж ты не ўзьнімаеш [аблічча], калі робіш добра, а калі ня робіш добра, грэх ляжыць пры дзьвярах, да цябе памкненьне ягонае, але ты павінен панаваць над ім».
І апранулі яны рызьзё на сьцёгны свае і вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Захавай, прашу, душу маю”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой».
I сказаў Аарон: «Няхай не ўзгараецца гнеў пана майго; ты ведаеш народ гэты, што ён поўны ліха.
Дык зрабі, што раю, сыне мой, і вызвалі сябе, бо ты трапіў у рукі бліжняга твайго: бяжы, упадзі да ног і ўпрошвай бліжняга твайго,
Калі гнеў вялікага пана ўзьнімецца супраць цябе, заставайся на месцы сваім, бо цьвярозыя паводзіны залагоджваюць вялікія правіны.
Цяжар адносна Думы. Да мяне крычаць з Сэіру: «Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы? Вартаўнік, якая [гадзіна] ночы?»
Гэтак Сара слухалася Абрагама, называючы яго гаспадаром, і вы сталіся дзецьмі яе, калі робіце дабро і не палохаецеся аніякага страху.
ГОСПАДЗЕ, калі Ты выходзіў з Сэіру, калі Ты выходзіў з ваколіцаў Эдому, тады трэслася зямля, і неба плакала, і хмары лілі [кроплі] вады.
І пазнаў Саўл голас Давіда, і сказаў: «Ці гэта голас твой, сыне мой Давід?» І Давід сказаў: «Гэта голас мой, гаспадару мой, валадар».