Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], будуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.
АДКРЫЦЦЁ 8:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і былі дадзены ім сем трубаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўгледзеў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам; і дадзена ім сем трубаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўбачыў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам, і дадзена было ім сем труб. |
Бо тыя, якія пагарджалі днём малых [пачаткаў], будуць радавацца і ўбачаць адвес з волава ў руцэ Зэрубабэля. А гэтыя сем — вочы ГОСПАДА, якія абыходзяць усю зямлю”.
Глядзіце, не пагарджайце ані адным з малых гэтых, бо кажу вам, што анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.
І, адказваючы, сказаў яму анёл: «Я — Габрыэль, які стаю перад Богам, і я пасланы гаварыць з табою і дабравесьціць табе гэтае.
Дык чувайце, молячыся ў-ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».
у адзін момант, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць незьнішчальнымі, і мы пераменімся.
бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;
Ян — да сямі цэркваў, што ў Азіі: ласка вам і супакой ад Таго, Які ёсьць, і Які быў, і Які прыходзіць, і ад сямі духаў, якія перад пасадам Ягоным,
І сёмы анёл затрубіў, і сталіся вялікія галасы ў небе, якія казалі: «Валадарствы сьвету сталіся [Валадарствам] Госпада нашага і Хрыста Ягонага, і Ён будзе валадарыць на вякі вякоў».
І ўбачыў я іншы знак у небе, вялікі і дзіўны: сем анёлаў, якія маюць сем плягаў апошніх, якімі мае скончыцца ярасьць Божая.
І пачуў я голас вялікі з бажніцы, які казаў да сямі анёлаў: «Ідзіце і выліце чары ярасьці Божай на зямлю».
І ўбачыў я, і пачуў, як адзін анёл ляцеў пасярод неба і казаў вялікім голасам: «Гора, гора, гора жыхарам зямлі ад рэшты трубных галасоў трох анёлаў, якія маюць трубіць!»
І пяты анёл затрубіў, і ўбачыў я зорку, якая ўпала з неба на зямлю, і дадзены быў ёй ключ ад калодзежа бездані,