Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

АДКРЫЦЦЁ 8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Адкр 8

1 І калі Ён зьняў сёмую пячатку, моўча паўстала на небе як бы на паўгадзіны.

2 І ўгледзеў я сем анёлаў, якія стаялі перад Богам; і дадзена ім сем трубаў.

3 І прыйшоў іншы анёл і стаў перад ахвярнікам, трымаючы залатое кадзіла; і дадзена было яму багата фіміяму, каб ён з малітвамі ўсіх сьвятых усклаў яго на залаты ахвярнік перад тронам.

4 І ўзьнёсься дым фіміяму з малітвамі сьвятых ад рукі анёла перад Богам.

5 І ўзяў анёл кадзіла, і напоўніў яго жарам з ахвярніка, і кінуў на зямлю: і ўчыніліся галасы і грамы, і маланкі і землятрусы.

6 І сем анёлаў, што мелі сем трубаў, падрыхтаваліся трубіць.

7 Першы анёл затрубіў, і зрабіўся град і вагонь, зьмяшаныя з крывёю, і апалі на зямлю; і траціна ўсіх дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная выгарала.

8 Другі анёл затрубіў, і як бы вялікая гара, вагнём распаленая, абвалілася ў мора; і траціна мора зрабілася крывёю,

9 і вымерла траціна жывога стварэньня ў моры, і траціна караблёў загінула.

10 Трэйці анёл затрубіў, і ўпала зь неба вялікая зорка, палаючы, нібы сьветач, і ўпала на траціну рэк і крыніцы водаў.

11 Імя гэтай зорцы палын; і траціна ўсіх водаў зрабілася палыном, і многія людзі памерлі ад водаў, бо яны прагорклі.

12 Чацьвёрты анёл затрубіў, і ўдар спасьціг траціну сонца і траціну месяца і траціну зорак, так што зацьмілася траціна іх, і траціна дня не сьвяціла больш - так, як і ночы.

13 І бачыў я і чуў аднаго анёла, які ляцеў пасярод неба і прамаўляў гучным голасам: гора, гора, гора жывым на зямлі ад астатніх трубных галасоў трох анёлаў, якія будуць трубіць!

Сачыце за намі:



Аб'явы