ІСАІ 3:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД: «За тое, што дочкі Сыёну заганарыліся і, выцягваючы, выцягваюць шыю, і міргаюць вачыма, крочаць дробнымі крокамі і зьвіняць бранзалетамі на нагах сваіх, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь: за тое, што пышаюцца дочкі Сіёна, і ганарыста ходзяць, падняўшы шыю, і спакушаюць вачыма, і выступаюць гардзейскай хадою, і брынчаць ланцужкі на іхніх нагах, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Госпад: «За тое, што ўзняліся дочкі сіёнскія ў пыху і ходзяць, выцягваючы шыю і кідаючы вачамі, ступаюць малымі крокамі ды звоняць бразготкамі на нагах, |
«Выйдзіце і паглядзіце, дочкі Сыёну, на валадара Салямона ў кароне, якой укаранавала яго маці ягоная ў дзень заручынаў ягоных, у дзень радасьці сэрца ягонага».
Дачка Сыёну пакінута як намёт у вінаградніку, як будан у агародзе, як горад у аблозе.
Вось Госпад, ГОСПАД Магуцьцяў, забярэ ў Ерусаліма і ў Юды моц і падпору, усю падпору хлеба і ўсю падпору вады,
Госпад зробіць, што лысымі стануць галовы дачок Сыёну, і ГОСПАД аголіць сорам іхні.
калі Госпад абмые бруд дочак Сыёну і ачысьціць Ерусалім ад крыві з сярэдзіны ягонай подыхам суду і подыхам ачышчэньня.
У той дзень ты ня будзеш саромецца за ўсе ўчынкі твае, якімі ты адступалася ад Мяне, бо тады Я забяру сярод цябе тых, якія цешацца ў пыхлівасьці сваёй, і ты ня будзеш больш вывышацца на сьвятой гары Маёй.
«Скажыце дачцэ Сыёну: “Вось, Валадар твой ідзе да цябе ціхі, Які сядзіць на асьліцы і асьляняці, сыне пад’ярэмнай”».
Ісус жа, павярнуўшыся да іх, сказаў: «Дочкі Ерусалімскія! Ня плачце па Мне, але плачце па сабе і па дзецях вашых,