ЁВА 6:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж нехта будзе есьці нясмачнае, якое не пасолена? Або ці можа смакаваць бялок яечны? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці нясмачнае ядуць без солі, і ці ёсьць смак у яечным бялку? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Або ці можна з’есці прэснае — тое, што не пасолена? Або ці ёсць смак у яечным бялку? |
Ці будзе раўсьці асёл, маючы траву? Або ці будзе рыкаць вол, стоячы пры поўным жолабе?
Тое, чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер у хваробе сталася ежай для мяне.
Кожную ахвяру, якую складаеш з ежы, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.
Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям.
Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.