ЁВА 5:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён разьбівае намеры ліхотнікаў, каб не змаглі рукі іхнія выканаць тое, што задумалі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён разбурае намыслы хітрых, і рукі іхнія не давяршаюць пачатага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Які разбівае намеры ліхадзеяў, каб не змаглі рукі іх выканаць тое, што пачалі; |
Але Урыя лёг спаць пры дзьвярах дому валадара з усімі слугамі гаспадара свайго і не пайшоў у дом свой.
І сказалі Абсалом і ўсе Ізраільцяне: «Лепшая парада Хушая Аркейца, чым парада Ахітафэля». Бо ГОСПАД вырашыў ударэмніць добрую параду Ахітафэля, каб навёў ГОСПАД на Абсалома няшчасьце.
А паслаў чалавек Божы да валадара Ізраіля, кажучы: «Сьцеражыцеся пераходзіць у тым месцы, бо там заляглі Сірыйцы».
І сталася, калі пачулі ворагі нашыя, што [гэта] нам вядома, Бог зьнішчыў намер іхні, і мы вярнуліся ўсе да муру, кожны да працы сваёй.
І мы маліліся Богу нашаму, і паставілі супраць іх варту ўдзень і ўначы з прычыны [намеру] іхняга.
І заломіцца дух Эгіпту ў ім самім. І Я заблытаю раду ягоную, яны будуць радзіцца з ідаламі, з духамі памёршых, з чараўнікамі і з варажбітамі.
І выйшаў анёл ГОСПАДА, і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.
Я зьнішчаю знакі брахлівых і выяўляю дурасьць прадказальнікаў, адсылаю назад мудрацоў і веданьне іхняе ператвараю ў глупоту.
Радзьце раду, [што рабіць], і яна ня зьдзейсьніцца. Прамаўляйце слова, і ня станецца [паводле яго], бо з намі Бог».
Адносна Эдому. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Ці ўжо больш няма мудрасьці ў Тэмане? Хіба спынілася рада разумных, і непатрэбнай сталася мудрасць іхняя?
Як вы можаце казаць: “Мы — мудрыя, з намі Закон ГОСПАДА”? Сапраўды, хлуслівае пяро пісараў зрабіла яго хлусьнёю.
Ці ня [станецца] ў той дзень, кажа ГОСПАД, што Я вынішчу мудрых з Эдому і разважлівасьць — з гары Эзава?
І Пётар, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер праўдзіва ведаю, што Госпад паслаў анёла Свайго і вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ Юдэйскі».
І ўстаў Давід і людзі ягоныя лікам каля шасьцісот, і выйшлі з Кейлі, і хадзілі, дзе маглі. І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк з Кейлі, і ён адклікаў выправу.