ЁВА 5:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён падымае прыніжаных высока, і тых, што смуткуюць, суцяшае збаўленьнем. Біблія (пераклад В. Сёмухі) прыніжаных ставіць на вышыню, і гаротнікаў узносіць у выратаваньне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Які пакорлівых ставіць высока, а тужлівых падтрымлівае выратаваннем; |
Не адварочвае Ён ад праведных вачэй Сваіх, але саджае іх з валадарамі на пасадзе назаўжды, і яны ўзвышаюцца.
І даведаюцца ўсе дрэвы палявыя, што Я — ГОСПАД, Які панізіў дрэва высокае і ўзвысіў дрэва нізкае, Які высушыў дрэва зялёнае і зазеляніў дрэва ссохлае. Я, ГОСПАД, прамовіў [гэта] і зрабіў”».
Шчасьлівыя вы, якія цяпер галодныя, бо вы насыціцеся. Шчасьлівыя вы, якія цяпер плачаце, бо будзеце сьмяяцца.
Прыбежышча тваё — Бог спрадвечны, абарона твая — рамёны вечныя. Ён выганіць перад абліччам тваім ворага і скажа: “Зьнішчы”.
Дабраслаўлёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які паводле вялікай літасьці Сваёй адрадзіў нас праз уваскрасеньне Ісуса Хрыста з мёртвых дзеля жывое надзеі,
А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.