ЁВА 20:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Багацьці, якія ён праглынуў, вырыгае, выцягне іх Бог з жывата ягонага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Маёмасьць, якую ён глытаў, выблюе: Бог вырве яго з чэрава ягонага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Багацці, якія ён праглынуў, званітуе, і выцягне іх Бог з жывата яго. |
І верне ён здабытак з чужой працы, і не праглыне яго, і ня будзе цешыцца з багацьцяў набытых.
Няхай захопіць ліхвяр усё, што яму належыць, і няхай чужынцы захопяць працу ягоную.
“Зьядаючы, зьеў мяне і, трушчачы, струшчыў мяне Навухаданосар, валадар Бабілонскі, і, кідаючы, кінуў мяне як пустую пасудзіну, як цмок праглынуў мяне, і напоўніў жывот свой асалодамі маімі, і выпіхваючы, выпхнуў мяне [з сябе].
І Я наведаю Бэля ў Бабілоне, і вырву з вуснаў ягоных тое, што ён праглынуў, і ня будуць больш да яго плысьці народы, і мур Бабілону ўпадзе!
Ці ж усе яны не складуць прыповесьць пра яго і кплівую загадку пра яго, і скажуць: “Гора таму, хто памнажае [багацьце], якое не ягонае. Як доўга [гэта будзе]? [Гора] таму, хто абцяжарвае сябе ўзятым у заклад!”