ЁВА 19:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён нішчыць мяне адусюль, і я гіну, і Ён зваліў, як дрэва, надзею маю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Зусім спустошыў мяне, і я адыходжу; і, як дрэва, Ён вырваў надзею маю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён зруйнаваў мяне з усіх бакоў, і я гіну, і зваліў Ён, як дрэва, спадзяванне маё. |
і як вада сьцірае камень, і як плынь падмывае глебу, так і Ты нішчыш надзею ў чалавеку.
І выйшаў шатан ад аблічча ГОСПАДА, і наслаў на Ёва ліхую праказу ад падэшвы нагі аж па самы чуб ягоны.
Няхай забудзецца пра яго ўлоньне [маці], і няхай смакуюць цела ягонае чэрві, няхай не застаецца памяці пра яго, але як дрэва няхай зломіцца беззаконьнік.
Якая сіла мая, каб вытрываць усё гэта? Або які канец мой, каб цярпліва перанесьці ўсё гэта.