Пасьля заканчэньня жалобы паслаў Давід, і ўзяў яе ў дом свой, і сталася яна жонкай ягонай, і нарадзіла яму сына. Але была кепскай у вачах ГОСПАДА справа гэтая, якую ўчыніў Давід.
3 ЦАРСТВАЎ 21:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Ахаў Ільлі: «Ты знайшоў мяне, вораг мой». А ён сказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхоту ў вачах ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Ахаў Ільлю: знайшоў ты мяне, вораг мой! Ён сказаў: знайшоў, бо ты аддаўся таму, каб рабіць нягоднасьць прад вачыма Госпада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Ахаб Іллі: «Ці ты знайшоў мяне, вораг мой?» А ён адказаў: «Знайшоў, бо ты запрадаўся, каб чыніць ліхое перад абліччам Госпада. |
Пасьля заканчэньня жалобы паслаў Давід, і ўзяў яе ў дом свой, і сталася яна жонкай ягонай, і нарадзіла яму сына. Але была кепскай у вачах ГОСПАДА справа гэтая, якую ўчыніў Давід.
І стался, калі Ахаў убачыў Ільлю, сказаў Ахаў яму: «Ці ты той, хто трывожыць Ізраіля?»
Бо не было яшчэ такога, як Ахаў, які запрадаўся рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, на што намовіла яго Езабэль, жонка ягоная.
І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць яшчэ адзін чалавек, праз якога можам запытацца ГОСПАДА, але я яго ненавіджу, бо ён не прарочыць мне добрае, але [прарочыць] ліхое. [Гэта] Міхей, сын Імлі». І Язафат сказаў: «Не гавары так, валадар».
і праводзілі сыноў сваіх і дачок сваіх праз агонь, і займаліся варажбою і чараваньнем, і прадаваліся, каб рабіць ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і гнявілі Яго.
І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА паводле агідаў народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.
І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ці не казаў я табе, што ён не прарочыць мне добрае, але толькі ліхое?»
І сказаў валадар Ізраіля Язафату: «Ёсьць адзін чалавек, каб праз яго спытацца ў ГОСПАДА; але я ненавіджу яго, бо ён не прарочыць пра мяне добрае, але ўсе дні свае [прарочыць] ліхое. Гэта Міхей, сын Імлі». І сказаў Язафат: «Не кажы так, валадару».
І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.
Гэта кажа ГОСПАД: «Дзе ліст разводны маці вашай, з якім Я адаслаў яе? Або хто пазыкадавец Мой, якому Я прадаў вас? Вось, за правіны вашыя былі вы прададзеныя, і за злачынствы вашыя адасланая маці вашая.
Бо гэта кажа ГОСПАД: «Задарма вы былі прададзеныя, і будзеце не за срэбра адкупленыя».
І сказалі князі валадару: «Няхай памрэ, просім, чалавек гэты, бо ён аслабляе рукі ваяроў, якія засталіся ў горадзе гэтым, і рукі ўсяго народу, калі да іх прамаўляе падобныя словы. Бо чалавек гэты не шукае супакою для народу гэтага, але толькі ліха!»
Дзеля гэтага прамовіш да іх і скажаш ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Кожны чалавек з дому Ізраіля, які ўвёў ідалаў сваіх у сэрца сваё і паставіў перад аблічча сваё тое, што было прычынаю грэху ягонага, і прыйдзе да прарока, Я, ГОСПАД, адкажу яму адпаведна да ліку ідалаў ягоных,
Яны ненавідзяць таго, хто дакарае ў браме [гораду], і брыдзяцца тым, хто гаворыць беззаганна.
І шукалі схапіць Яго, але баяліся натоўпу, бо ведалі, што пра іх сказаў гэтую прыповесьць. І, пакінуўшы Яго, адыйшлі.
Яны, стаўшыся нячулымі, аддаліся бессаромнасьці, каб рабіць усякую нячыстасьць з хцівасьцю.
І жыхары зямлі будуць радавацца дзеля іх і весяліцца, і будуць пасылаць адны адным падарункі, бо гэтыя два прарокі мучылі жыхароў зямлі.