тых, якія кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?»
2 ЦАРСТВАЎ 22:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) бо людзей прыгнечаных Ты збаўляеш, а вочы пыхлівыя паніжаеш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Людзей прыгнечаных Ты ратуеш і позіркам Сваім прыніжаеш пыхлівых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І людзей бедных Ты ратуеш, а вочы ганарыстыя прыніжаеш. |
тых, якія кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?»
Сьпеў узыходжаньня. Давіда. ГОСПАДЗЕ, не вывышалася сэрца маё, і ня ўзносіліся вочы мае, і не хадзіў я за рэчамі занадта вялікімі і занадта для мяне недасяжнымі,
Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.
I ўвайшлі Майсей і Аарон да фараона, і сказалі яму: «Гэтак кажа ГОСПАД, Бог Гебраяў: “Дакуль ты будзеш адмаўляцца скарыцца перада Мною? Адпусьці народ Мой, і яны будуць служыць Мне.
Цяпер я ведаю, што большы ГОСПАД за ўсіх багоў, бо ў той справе, у якой яны выхваляліся, Ён быў па-над імі».
І будзе паніжана пыхлівасьць чалавека, і будзе спакорана ўзьвялічваньне людзей. Толькі ГОСПАД будзе ўзвышаны ў той дзень,
Каго зьневажаў ты і на Каго блюзьніў? Супраць Каго падняў ты голас і ўверх узьняў вочы твае? Супраць Сьвятога Ізраілева!
І будзе паніжаны чалавек, і будзе ўпакораны муж, і вочы фанабэрыстых будуць скораныя.
У кожным уціску іхнім цесна [было] і Яму, і анёл аблічча Ягонага выбаўляў іх. У любові Сваёй і ў ласкавасьці Сваёй Ён Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні старадаўнія.