І Натан пайшоў у дом свой, а ГОСПАД дакрануўся дзіцяці, якога нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно захварэла.
2 ЦАРСТВАЎ 12:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але як ты праз [грэх свой] пагрэбаваў зьнявагамі ворагаў ГОСПАДА, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ». Біблія (пераклад В. Сёмухі) але як што ты гэтым учынкам даў прычыну ворагам Госпада няславіць Яго, дык памрэ сын, які народзіцца ў цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але, паколькі ты даў праз гэта магчымасць плявузгаць ворагам Госпада, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ». |
І Натан пайшоў у дом свой, а ГОСПАД дакрануўся дзіцяці, якога нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно захварэла.
І я сказаў: «Нядобрая рэч, якую вы робіце. Ці ж ня ў страху Бога нашага павінны вы хадзіць, каб пазьбегнуць ганьбаваньня ад паганаў, ворагаў нашых?
Як доўга, Божа, будзе зьневажаць прыгнятальнік? Ці заўсёды вораг будзе пагарджаць імем Тваім?
ГОСПАДЗЕ, Божа наш, Ты адказваў ім. Ты быў для іх Богам, Які прабачаў іх і адплочваў за ўчынкі.
А цяпер што Мне тут [рабіць], кажа ГОСПАД, бо народ Мой забраны дарма? Тыя, што пануюць над імі, хваляцца, кажа ГОСПАД, і ўсьцяж, кожны дзень імя Маё зьневажаюць.
“Толькі вас Я пазнаў з усіх плямёнаў зямлі. Таму пакараю вас за ўсе беззаконьні вашыя.
Гора сьвету ад згаршэньняў, бо патрэбна, каб прыйшлі згаршэньні; але гора таму чалавеку, праз якога прыходзіць згаршэньне.