Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 12:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Але, паколькі ты даў праз гэта магчымасць плявузгаць ворагам Госпада, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Але як ты праз [грэх свой] пагрэбаваў зьнявагамі ворагаў ГОСПАДА, сын, які народзіцца ў цябе, памрэ».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 але як што ты гэтым учынкам даў прычыну ворагам Госпада няславіць Яго, дык памрэ сын, які народзіцца ў цябе.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 12:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

І Натан вярнуўся ў дом свой. І Госпад паразіў дзіця, якое нарадзіла жонка Урыі Давіду, і яно цяжка захварэла;


І сказаў я ім: «Нядобрая тая справа, што вы робіце. Чаму вы не ходзіце ў страху Бога нашага, каб не ўпікалі нам пагане, ворагі нашы?


Божа, Ты ведаеш неразумнасць маю, і злачынствы мае ад Цябе не ўтоены.


Дакуль жа, Божа, будзе здзекавацца непрыяцель? Ці ж вечна будзе знеслаўляць праціўнік імя Тваё?


Шчасны той чалавек, якога ўдасканальваеш Ты, Госпадзе, і паводле закону Твайго навучаеш яго,


Госпадзе, Божа наш, Ты выслухоўваў іх; Божа, Ты быў да іх ласкавы, але помсціў за [ліхія] задумы іх.


А цяпер, што мне з гэтага, — кажа Госпад, — бо народ Мой забраны задарма. Валадары яго з радасці крычаць, — кажа Госпад, — і ўсцяж, штодзень блюзнераць на імя Маё.


“Толькі вас прызнаў Я з усіх родаў зямлі, дзеля таго пакараю вас за ўсе правіны вашы.


Гора свету ад згаршэнняў. Бо мусяць прыйсці згаршэнні, аднак гора чалавеку, праз якога згаршэнне прыходзіць.


Як напісана: «З-за вас паміж паганаў блюзняць на імя Божае».


А пакуль Госпад нас судзіць і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім светам.


Бо каго Госпад любіць, таго і карае, ды б’е кожнага сына, якога прымае».


Бо Я тых, якіх люблю, дакараю і караю. Дык будзь руплівым і навярніся.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы