Як вы можаце казаць: “Мы — мудрыя, з намі Закон ГОСПАДА”? Сапраўды, хлуслівае пяро пісараў зрабіла яго хлусьнёю.
2 КАРЫНФЯНАЎ 6:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І працуючы разам [з Ім], мы просім, каб ласка Божая не надарма была атрыманая вамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А мы, як памочнікі ў працы, просім вас, каб мілата Божая ня марна была прынята вамі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мы, як супрацоўнікі, заклікаем вас, каб вы не надарма прынялі ласку Божую, |
Як вы можаце казаць: “Мы — мудрыя, з намі Закон ГОСПАДА”? Сапраўды, хлуслівае пяро пісараў зрабіла яго хлусьнёю.
Ерусалім, Ерусалім, які забіваеш прарокаў і камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
Ён, прыйшоўшы і ўбачыўшы ласку Божую, узрадаваўся і маліў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
Аднак яны былі там даволі часу, адважна гаворачы пра Госпада, Які сьведчыў пра слова ласкі Сваёй і чыніў знакі і цуды праз рукі іхнія.
Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,
А я, Павал, які асабіста між вамі пакорны, а адсутны — адважны адносна вас, прашу вас праз ціхасьць і спагаднасьць Хрыста.
Не адкідаю ласкі Божае. Бо калі праз Закон праведнасьць, дык Хрыстос надарма памёр.
Дзеля гэтага і я, ня могучы вытрымаць болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас спакусьнік і ня сталася дарэмнай праца нашая.
гледзячы, каб хто ня страціў ласкі Божае; каб які корань горычы, вырасшы ўверх, не зрабіў шкоды, і каб праз яго не занячысьціліся многія;
Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, Які гаворыць. Бо калі не ўцяклі тыя, што адвярнуліся ад таго, які прамаўляў на зямлі, тым больш мы, калі адкінем Таго, Які з неба,
Дык будзем баяцца, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў супачынак Ягоны, ня думаў хто з вас, што ён горшы.
Служыце адзін аднаму кожны тым дарам [ласкі], які атрымаў, як добрыя аканомы разнастайнае ласкі Божае.
І сказаў народ Саўлу: «Ці ж мусіць памерці Ёнатан, які даў такую вялікую перамогу Ізраілю? Няхай гэта будзе далёка [ад нас]! Як жывы ГОСПАД, не спадзе на зямлю і волас з галавы ягонай, бо ён сёньня дзейнічаў з Богам». І народ абараніў Ёнатана, і ён не памёр.