З паловы калена Манасы — васемнаццаць тысячаў, якія названыя былі па імёнах, каб пайсьці паставіць Давіда за валадара.
1 ЛЕТАПІСАЎ 16:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І з імі былі Геман і Ідытун і астатнія выбраныя, па імю вызначаныя, каб дзякавалі Госпаду: «Бо навек міласэрнасць Яго». |
З паловы калена Манасы — васемнаццаць тысячаў, якія названыя былі па імёнах, каб пайсьці паставіць Давіда за валадара.
І паставілі лявіты Гэмана, сына Ёэля, і з братоў ягоных Асафа, сына Бэрэхіі, а з сыноў Мэрары, братоў іхніх, Этана, сына Кушаі,
І [Давід] пакінуў там, перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад Каўчэгам заўсёды, паводле патрэбы кожнага дня,
Гэта тыя, што станавіліся [на служэньне], і сыны іхнія: з сыноў Кегата — Гэман сьпявак, сын Ёэля, сына Самуэля,
І, радзіўся ён з народам, і паставіў сьпевакоў для ГОСПАДА, тых, якія хваляць у велічы сьвятасьці, каб яны ішлі перад узброенымі і казалі: «Выслаўляйце ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!»
І былі як адзін тыя, што трубілі, і тыя, што сьпявалі, даючы адзін голас на хвалу і праслаўленьне ГОСПАДА; і калі ўзьнёсься гук трубаў і цымбалаў, і музычных інструмэнтаў, і хвалілі ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная, тады Дом, Дом ГОСПАДА напоўніўся хмараю,
І ўсе сыны Ізраіля, бачачы, як зыйшоў агонь і слава ГОСПАДА на Дом, упалі абліччам на зямлю, на падлогу, і пакланіліся, і выслаўлялі ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.
І адказалі яны хвалою і праслаўленьнем ГОСПАДА, бо добры Ён, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная для Ізраіля. І ўвесь народ усклікаў голасам вялікім, хвалячы ГОСПАДА за закладзены падмурак Дому ГОСПАДА.
і з нэтынэяў, якіх даў Давід і князі на служэньне лявітаў, — дзьвесьце дваццаць нэтынэяў, усе запісаныя па імёнах.
Але міласэрнасьць ГОСПАДА ад веку і на вякі над тымі, што баяцца Яго, і праведнасьць Ягоная — над сынамі сыноў
голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, якія кажуць: “Хваліце ГОСПАДА Магуцьцяў, бо добры ГОСПАД, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!”, і якія складаюць ахвяры падзякі ў Доме ГОСПАДА, бо Я вярну як [было] раней долю зямлі гэтай, кажа ГОСПАД.
А звонку брамы ўнутранай [былі] два пакоі на ўнутраным панадворку, адзін з боку брамы паўночнай, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўдзень, і адзін з боку брамы ўсходняй, і пярэдні бок ягоны на шляху на поўнач.