3 ЯНА 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага, калі я прыйду, нагадаю пра ўчынкі ягоныя, якія ён робіць, абмаўляючы нас злымі словамі; і не задавольваючыся гэтым, і сам не прызнае братоў, і тым, якія хочуць, забараняе, і выганяе з царквы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы. |
Слухайце слова Госпада, якія трымціце перад словам Яго. Сказалі браты вашы, якія ненавідзяць вас і якія вас адганяюць дзеля Майго імя: «Хай Госпад пакажа Сваю славу, каб мы аглядалі вашу радасць», але яны пасаромеюцца.
Шчасныя вы будзеце, калі вас людзі будуць мець у нянавісці і калі вас адпіхнуць, і праклінаць вас будуць, і знеслаўляць імя ваша як ліхое з-за Сына Чалавечага.
Гэтак сказалі бацькі яго, бо баяліся юдэяў, бо юдэі ўжо змовіліся, што, калі хто прызнае Яго за Хрыста, адлучаць таго ад сінагогі.
У тыя дні, устаўшы пасярод братоў, – а там была грамада людзей каля ста дваццаці чалавек, – Пётра сказаў:
Сказаў я ўжо і паўтараю, як быўшы ў вас за другім разам і непрысутны цяпер, тым, што ўжо раней зграшылі, ды ўсім іншым, што, калі зноў прыбуду, не пашкадую,
Да таго ж яны, гультайкі, прывучаюцца хадзіць па хатах; і не толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыць.
Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтай навукі, не прымайце яго ў дом і не вітайце яго.
Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і з вамі пагавару з вуснаў у вусны, каб радасць наша была поўнаю. Амін!
Вельмі ўзрадаваўся я з прыбыцця братоў, якія засведчылі праўду тваю ды як ты жывеш у праўдзе.