Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦІМАФЕЯ 5:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 Да таго ж яны, гультайкі, прывучаюцца хадзіць па хатах; і не толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і лапочуць, што не належыць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 пры тым жа яны, не працуючы, прызвычайваюцца хадзіць па дамах і бываюць ня толькі гультайкі, але і пляткаркі, і цікаўныя, і гавораць, чаго ня сьлед.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦІМАФЕЯ 5:13
14 Крыжаваныя спасылкі  

Не сябруй з тым, хто выяўляе сакрэты, і паклёпнічае, і шырока разяўляе рот свой.


ды паміж вас саміх знойдуцца людзі, што будуць прамаўляць адваротнае, каб пацягнуць за сабой вучняў.


САДЭ. Аглядае яна сцежкі дому свайго, і не есць яна хлеб свой бяздзейная.


каторым трэба закрываць рот, бо яны ўсе дамы разбураюць, навучаючы таму, што не належыць, дзеля ліхой карысці.


як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,


У тым жа доме заставайцеся, ешце і піце, што ёсць у ім: бо працаўнік варты платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.


Не будзь паклёпнікам і плеткаром у сваім народзе. Не цікуй на кроў блізкага свайго. Я — Госпад!


Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.


Хай толькі ніхто з вас не церпіць як забойца, або злодзей, або ліхадзей, або той, хто квапіцца на чужое.


З тых самых вуснаў выходзіць дабраславенне і праклён. Не павінна так быць, браты мае!


гаваркая і нястрыманая, што не выносіць супакой і не можа ўтрымаць ног сваіх у хаце сваёй:


Хто ходзіць перашэптваючыся, выяўляе таемнае, а верны душою ўтоіць справу.


Яны падлягаюць асуджэнню, бо страцілі першую веру.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы