Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЯНА 1:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і з вамі пагавару з вуснаў у вусны, каб радасць наша была поўнаю. Амін!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 Шмат маю пісаць да вас, але не хачу на паперы і атрамантам, але спадзяюся прыйсьці да вас і гаварыць вуснамі ў вусны, каб радасьць вашая споўнілася.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 Многае маю пісаць вам, ды не хачу на паперы чарнілам; а спадзяюся прыйсьці да вас і гутарыць вуснамі ў вусны, каб радасць вашая была поўная.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЯНА 1:12
15 Крыжаваныя спасылкі  

Многа яшчэ маю вам сказаць, але цяпер не можаце несці.


Гэта Я вам сказаў, каб радасць Мая была ў вас, ды каб радасць ваша была поўнай.


Бо вуснамі ў вусны кажу яму, і адкрыта, а не праз згадкі і ўяўленні бачыць ён Госпада! Дык чаму асмеліліся вы дакараць паслугача Майго Майсея?»


І мы гэта пішам вам, каб наша радасць была поўнаю.


Асабліва прашу вас зрабіць так, каб чым хутчэй быў я вернуты вам.


як толькі выпраўлюся ў Гішпанію, прыйду да вас, бо спадзяюся, што, праходзячы міма, пабачу вас, і вы правядзеце мяне туды, калі перш крыху пацешуся вамі.


А цяпер іду да Цябе і гавару гэта на свеце, каб яны радасць Маю поўную мелі ў сабе.


Дасюль нічога не прасілі ў імя Маё. Прасіце і атрымаеце, каб радасць ваша была поўнай.


Ведайце, што брат наш Цімафей выпушчаны; з ім разам, калі хутка прыбудзе, пабачу вас.


Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду падараваны вам.


і прагну ўбачыць цябе, памятаючы твае слёзы, каб напоўніцца радасцю,


Хто мае абранніцу, той жаніх, а сябар жаніха, які побач стаіць і слухае яго, радуецца ўсцешна з голасу жаніха. І гэтая радасць мая споўнілася.


Таму вось, калі прыбуду, нагадаю пра яго ўчынкі, што ён робіць, плявузгаючы на нас ліхімі словамі; і быццам яму яшчэ гэтага не хапае, сам не прымае братоў і тым, якія прымаюць, перашкаджае і выганяе з царквы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы