І там прыгатаваў я месца для аркі, у якой ёсць запавет Госпада, які Ён заключыў з бацькамі нашымі, калі вывеў іх з зямлі Егіпецкай».
3 ЦАРСТВАЎ 8:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў каўчэгу не было нічога, апрача дзвюх каменных табліц, якія туды паклаў Майсей у Гарэбе, калі Госпад заключыў запавет з сынамі Ізраэля ў час іх выхаду з зямлі Егіпецкай. Біблія (пераклад А.Бокуна) У Каўчэгу не было нічога, акрамя дзьвюх каменных табліцаў, якія туды палажыў Майсей пад Харэвам, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля пад час выхаду іх з зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У каўчэгу нічога ня было, апрача двух каменных скрыжаляў, якія паклаў туды Майсей на Харыве, калі Гасподзь заключыў запавет з сынамі Ізраілевымі, пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай. |
І там прыгатаваў я месца для аркі, у якой ёсць запавет Госпада, які Ён заключыў з бацькамі нашымі, калі вывеў іх з зямлі Егіпецкай».
І ў каўчэгу не было нічога іншага, акрамя дзвюх табліц, якія паклаў Майсей у Гарэбе, калі Госпад заключыў запавет з сынамі Ізраэля ў час іх выхаду з Егіпта.
А канцы жэрдак, на якіх неслі каўчэг, — бо былі жэрдкі даволі доўгія, — віднеліся перад Дабірам; а калі хто быў звонку, то бачыць іх не мог. Такім чынам, быў там каўчэг і застаецца ён там па сённяшні дзень.
А Госпад ішоў перад імі днём у воблачным слупе, каб паказваць дарогу, а ноччу ў слупе агню, каб свяціць ім, каб быў правадыр у дарозе ў любы час.
І ўжо прыйшла ранішняя варта, і вось, Госпад, назіраючы за лагерам егіпцян праз вогненны і воблачны слуп, збянтэжыў войска іх;
І, калі Аарон гаварыў да ўсёй грамады сыноў Ізраэля, яны глянулі на пустыню, і вось, слава Госпада з’явілася ім у воблаку.
І сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі які-небудзь посуд і пакладзі туды манны, колькі можа змясціць гамор, і пакладзі яго перад Госпадам, каб захаваць яе для будучых пакаленняў вашых».
Ён узяў сведчанне і паклаў яго ў каўчэг, і, прасунуўшы скрозь жэрдкі, накрыў зверху перамольняй.
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
і загадаў яму, кажучы: «Скажы Аарону, брату твайму, каб не ў кожны час уваходзіў у месца найсвяцейшае, якое ёсць за заслонай, перад перамольняй, якой накрываецца каўчэг, каб ён не памёр ад таго, што Я буду аб’яўляцца ў воблаку над перамольняй.
І Госпад сказаў Майсею: «Кій Аарона аднясі назад перад каўчэгам сведчання, каб захаваўся там як знак супраць бунту сыноў Ізраэлевых, і хай спыняць яны нараканні свае на Мяне, каб не загінуць».
Такім чынам, у дзень, у які была пастаўлена скінія, воблака накрыла скінію разам з палаткай сведчання; і ад вечара аж да раніцы заставалася над скініяй у выглядзе агню.
«Вазьміце гэтую кнігу закону і пакладзіце яе побач з каўчэгам запавету Госпада, Бога вашага, каб была яна там сведкам супраць цябе.
Ён аб’явіў вам запавет Свой і загадаў, каб яго выконвалі, і дзесяць прыказанняў, якія напісаў на дзвюх каменных табліцах.
у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,
І напоўнілася святыня дымам славы Божай і магутнасці Яго, і ніхто не мог увайсці ў святыню, пакуль не былі скончаны сем плягаў сямі анёлаў.