Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 14:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І зрабіла жонка Ерабаама, як ён сказаў, і, устаўшы, яна пайшла ў Сіло, і прыбыла ў дом Ахіі, а Ахія не мог бачыць, бо аслеплі вочы яго дзеля старасці.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зрабіла так жонка Ерабаама. І ўстала яна, і пайшла ў Шыло, і прыйшла ў дом Ахіі. А Ахія ня мог бачыць, бо сьцямнелі вочы ягоныя дзеля старасьці.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ераваамава жонка так і зрабіла: устала, пайшла ў Сілом і прыйшла ў дом Ахіі. Ахія ўжо ня мог бачыць, бо вочы яго зрабіліся нерухомыя ад старасьці.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 14:4
12 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, Ізаак састарэў, і падслеплі вочы яго, і ён не мог бачыць. І паклікаў ён сына свайго старэйшага, Эзава, і сказаў яму: «Сыне мой!» Ён адказаў: «Вось я».


А вочы Ізраэля дзеля вялікай старасці былі зацмёныя і не маглі выразна бачыць. Дык калі падвёў іх да яго, абняў іх і пацалаваў,


Такім чынам, здарылася ў той час, што Ерабаам выйшаў з Ерузаліма, і спаткаў яго на дарозе прарок Ахія з Сіло, апрануты ў новы плашч; а толькі яны адны былі ў полі.


і сказаў Ерабаам сваёй жонцы: «Устань і змяні свой выгляд, каб не пазналі, што ты жонка Ерабаама, і ідзі ў Сіло, там ёсць Ахія, прарок, які сказаў мне, што я буду царом над гэтым народам.


Колькасць нашых гадоў — семдзесят або, у здароўі, восемдзесят, а большая частка іх — праца і марнасць, бо хутка праходзяць, а мы адлятаем.


калі будуць дрыжаць вартаўнікі дома і хістацца мужы найдужэйшыя, і спыняць працу тыя, што мелюць, бо іх стала мала лікам, і пацямнеюць тыя, што глядзяць праз вокны,


Майсей меў сто дваццаць гадоў, калі памёр, але вочы яго не прыцміліся і не змарнела сіла яго.


І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі.


Такім чынам, сталася аднаго дня, што Гэлі спаў на сваім месцы, а вочы яго слабелі і ён не мог бачыць.


А Гэлі меў дзевяноста восем гадоў, і вочы яго аслабелі, і ён не мог бачыць.