3 ЦАРСТВАЎ 10:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) таму што караблі Тарсіса, якія належалі цару разам з караблямі Гірама, раз у тры гады, прывозілі морам золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо караблі Таршышу, якія меў у моры валадар разам з караблямі Хірама, раз у тры гады прыходзілі з Таршышу, і прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо ў цара быў на моры Тарсіскі карабель з караблём Хірамавым; адзін раз у тры гады прыходзіў Тарсіскі карабель, - прывозіў золата і срэбра, і слановую косьць, і малпаў, і паваў. |
Потым зрабіў цар вялікі пасад з косці слановай, і абцягнуў яго цёмна-жоўтым золатам.
Але і ўсе пасудзіны, з якіх піў цар Саламон, былі залатыя, і з найчысцейшага золата быў увесь посуд у доме з лесу лібанскага; нічога не было са срэбра, бо не мела яно ніякай каштоўнасці ў часы Саламона,
А цар Язафат пабудаваў караблі ў Тарсісе, каб плысці ў Афір па золата; і яны не паплылі, бо паразбіваліся ў Эцыён-Гебэры.
Тады Ахазія, сын Ахаба, сказаў Язафату: «Хай мае паслугачы пойдуць на караблі з тваімі паслугачамі». І Язафат не захацеў.
І пабудаваў цар Саламон караблі ў Эцыён-Гебэры каля Айлата, на беразе Чырвонага мора ў зямлі Эдом.
Бо цар меў караблі, якія плавалі ў Тарсіс разам з паслугачамі Гірама; раз у тры гады прыплывалі караблі з Тарсіса, прывозячы золата, і срэбра, і слановую косць, і малпаў, і паўлінаў.
Прадказанне Тыру. Галасіце, караблі Тарсіса, бо знішчана прыстанішча ваша. Калі вярталіся яны з краю Кітым, аб’яўлена ім гэта.
Бо Мяне чакаюць астравы, а ў першую чаргу — караблі Тарсіса, каб прывезці сыноў тваіх здалёку, срэбра іх і золата іх разам з імі; дзеля імя Госпада Бога твайго і Святога Ізраэлева, бо Ён уславіў цябе.
І пастаўлю ў іх знак, і пашлю некаторых з іх, якія будуць збаўлены, да народаў у Тарсіс, Пут, Луд, Масок, Рос, Тубал і Яван, да астравоў далёкіх, да тых, якія не чулі пра Мяне і не бачылі Маёй славы. Яны абвясцяць Маю славу народам
Тарсіс гандляваў з табой дзеля мноства ўсякага багацця; срэбра і жалеза, свінец і волава далі табе за тавары твае.
сыны Роды вялі гандаль з табою; незлічоныя астравы гандлявалі з табою: за плату давалі табе біўні слановыя і дрэва эбенавае.
і разбуру дом зімовы разам з домам летнім, і прападуць дамы з аздабленнем з косці слановай ды развалены будуць палацы вялікія”, — кажа Госпад.
Дык устаў Ёна, каб уцячы ў Тарсіс ад аблічча Госпада, і сышоў у Ёпэ, і знайшоў карабель, які плыў у Тарсіс, і заплаціў належную плату ды сеў у яго, каб плысці з імі ў Тарсіс ад аблічча Госпада.