І казаў Абсалом: «Калі б хто мяне паставіў суддзёю зямлі, каб прыходзілі да мяне ўсе, што маюць вырашаць справы, і каб я судзіў іх па справядлівасці?»
2 ЦАРСТВАЎ 15:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Абсалом казаў яму: «Глядзі, размовы твае добрыя і справядлівыя, але ў цара ты не знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў». Біблія (пераклад А.Бокуна) І Абсалом казаў яму: «Глядзі, справа твая добрая і слушная, але ў валадара ты ня знойдзеш нікога, хто б цябе выслухаў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады казаў яму Авэсалом: вось, справа твая добрая і справядлівая, але ў цара няма каму выслухаць цябе. |
І казаў Абсалом: «Калі б хто мяне паставіў суддзёю зямлі, каб прыходзілі да мяне ўсе, што маюць вырашаць справы, і каб я судзіў іх па справядлівасці?»
І Давід цараваў над усім Ізраэлем, таксама Давід спраўляў суд і справядлівасць над усім сваім народам.
Выратуй мяне, Госпадзе, бо святы знямогся, бо мала стала верных сярод сыноў чалавечых.
Паважай бацьку свайго і маці сваю, каб быць даўгавечным на зямлі, якую дасць табе Госпад, Бог твой.
Вока, што кпіць з бацькі і што адцураецца паслушэнства маці — хай крумкачы з-за ракі выдзеўбаюць яго і хай з’ядуць яго дзеці арла.
У цябе бацька і маці ў знявазе, у цябе пакрыўджаны чужынец, у цябе ў прыгнёце сірата і ўдава.
І на яго месца стане пагарджаны, і яму не будзе дадзена царскай пашаны; і ён прыйдзе патаемна, і апануе царства хітрасцю.
І калі выступілі яны супраць Майсея і Аарона, яны казалі: «Хопіць вам, бо ўся супольнасць, усе — святыя, і сярод іх ёсць Госпад! Чаму вы ставіце сябе вышэй за грамаду Госпадаву?»
“Шануй бацьку твайго і маці”, і таксама: “Хто зняважыць бацьку або маці – хай будзе смерцю пакараны”.
Сказаў Паўла: «Не ведаў, браты, што гэта першасвятар. Бо напісана: “Кіраўніка народа твайго не абражай”».
а перад усім тых, што ідуць за целам у нячыстай пажадлівасці і пагарджаюць начальствам; нахабнікаў, пыхліўцаў, што не баяцца блюзніць на вышэйшых,