2 ЦІМАФЕЯ 2:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык вось, калі хто ачысціў сябе ад гэтага, той будзе пасудзінай пачэснай, усвечанай і карыснай Госпаду, прыдатнай для ўсякай добрай справы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Уладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу. |
І павярну Я руку Маю на цябе, і выпалю ўсю чыста руду тваю, і аддзялю ўсё волава тваё.
Выйдзіце, выйдзіце, адлучыцеся ад гэтага! Не дакранайцеся ні да чаго нячыстага! Выйдзіце з сярэдзіны яго! Ачысціцеся вы, якія несяце посуд Госпада!
Таму вось што кажа Госпад: «Калі ты навернешся, Я навярну цябе, і ты станеш перад абліччам Маім; а калі аддзеліш каштоўнае ад нікчэмнага, будзеш, як вусны Мае. Тады яны самі звернуцца да цябе, а ты не будзеш звяртацца да іх.
і сядзе Ён растапляць і ачышчаць срэбра, і Ён ачысціць сыноў Левія і працэдзіць іх, як золата і як срэбра, і стануць яны складаць Госпаду ахвяры справядліва.
Але Госпад сказаў яму: «Ідзі, бо Я выбраў гэтага [чалавека] як пасудзіну, каб занесці імя Маё паганам і царам і сынам Ізраэля;
Дык ачысціце старую кіслю, каб сталіся новай рошчынай, бо вы прэсныя. Бо, вось, Пасха наша, Хрыстос, ахвяраваны за нас!
Дык маючы такія абяцанні, умілаваныя, ачысцім сябе ад усякага бруду цела і духа, у страху Божым дасягаючы святасці.
Магутны Бог можа шчодра ўзбагаціць вас усякімі ласкамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы усякі дастатак ды каб вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
Бо мы – Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Ісусе для добрых спраў, якія Бог загадзя прыгатаваў, каб мы ў іх жылі.
А ты, чалавек Божы, пазбягай гэтага. Шукай справядлівасці, пабожнасці, веры, любові, цярплівасці, лагоднасці.
У вялікім жа доме маюцца не толькі залатыя і срэбраныя начынні, але і драўляныя, і гліняныя; першыя – у пашане, другія – у ганьбе.
Адзін Лука са мною. Вазьмі Марка і прывядзі яго з сабой, бо ён патрэбны мне для службы.
Прыпамінай ім, што яны павінны слухаць начальнікаў і ўладу, выконваць загады і быць гатовымі да ўсякага добрага ўчынку,
Хай навучацца і нашы быць першымі ў добрых учынках дзеля пільных патрэб, каб не былі яны бясплоднымі.
Вернае слова, і хачу, каб ты сцвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, стараліся быць першымі ў добрых учынках. Гэта добра і карысна людзям.
Ачысціўшы душы вашы паслухмянасцю праўдзе праз Духа дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго,
каб выпрабаваная ваша вера выявілася шмат даражэйшай за золата – яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, – на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.