Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЦІМАФЕЯ 2:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 У вялікім жа доме маюцца не толькі залатыя і срэбраныя начынні, але і драўляныя, і гліняныя; першыя – у пашане, другія – у ганьбе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўляны, і гліняны; і адзін — у пашане, а другі — у ганьбе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦІМАФЕЯ 2:20
15 Крыжаваныя спасылкі  

І ўсе тыя, што жылі побач, узмацнілі рукі іх, прыносячы срэбраны і залаты посуд, маёмасць, жывёлу ды каштоўнасці, апрача ахвяраў добраахвотных.


Але і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў са святыні ў Ерузаліме і прывёз у Бабілон, хай будзе дастаўлены і аддадзены ў святыню, што ў Ерузаліме, і пастаўлены на сваё месца ў святыні Божай».


І зрабі дзеля ўжывання яго папяльніцы, каб збіраць у іх попел, а таксама гаршкі, вугальныя лапаткі, крапільніцы і кадзільніцы; усе прыналежнасці зрабі з медзі.


Высакародныя сыны Сіёна і дарагія, як чыстае золата, як жа палічаны яны за гліняныя гаршкі — працу рук ганчара?


Дык калі ўжо Балтасар быў п’яны, загадаў прынесці срэбраныя і залатыя пасудзіны, якія бацька яго, Набукаданосар, нарабаваў са святыні ў Ерузаліме, каб маглі з іх піць цар, і магнаты, і жонкі яго, і наложніцы.


Адказаў Ісус: «Я дэмана не маю, але шаную Айца Майго, а вы Мяне зневажаеце.


Чалавеча! Хто ты такі, каб мог адказваць Богу? Няўжо выраб будзе казаць таму, хто яго зляпіў: «Чаму ты мяне такім зляпіў?»


Мы бо – супрацоўнікі Божыя, а вы – Божая ніва, будоўля Божая.


І мы гэты скарб захоўваем у гліняных пасудзінах, каб была велічнасць магутнасці Божай, ды не ад нас.


на Якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.


Калі ж замаруджу, каб ведаў ты, як маеш трымацца ў доме Божым, які ёсць Царква Бога жывога, стоўп і ўмацаванне праўды.


і вы самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, у святарства святое, каб складаць духоўныя ахвяры, мілыя Богу праз Ісуса Хрыста.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы