Але некаторыя людзі з Асэра, і Манасы, і Забулона ўпакорыліся і прыйшлі ў Ерузалім.
2 ЛЕТАПІСАЎ 33:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама яго маленне і выслухванне, і ўсе яго грахі, і злачынствы, а таксама месцы, на якіх ён пабудаваў узгоркі, і зрабіў слупы і ідалаў, перад тым як ён упакорыўся, запісаны ў Размовах Газая. Біблія (пераклад А.Бокуна) А малітва ягоная, і як [Бог] быў упрошаны ім, і ўвесь грэх ягоны, і нявернасьць ягоная, і месцы, на якіх ён пабудаваў узвышшы і паставіў Астартаў і балваноў перад скарэньнем сваім, вось, яны запісаныя ў Летапісе Хазая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І малітва ягоная, і тое, што Бог схіліўся да яго, і ўсе грахі ягоныя і беззаконьні ягоныя, і месцы, на якіх ён пабудаваў вышыні і паставіў выявы Астарты і балванаў, да таго як упакорыўся, апісаны ў запісах Хазая. |
Але некаторыя людзі з Асэра, і Манасы, і Забулона ўпакорыліся і прыйшлі ў Ерузалім.
Такім чынам, супачыў Манаса са сваімі бацькамі ды пахавалі яго ў яго доме. І па ім цараваў сын яго Амон.
І не ўпакорыўся перад абліччам Госпада, як упакорыўся Манаса, бацька яго, ды яшчэ болей грашыў.
І рабіў ён ліхое ў вачах Госпада, Бога свайго, і не ўпакорыўся перад прарокам Ярэміем, калі той казаў яму, як вусны Госпада.
ЁД. Спазнаў я, Госпадзе, што прысуды Твае — справядлівасць, і па справядлівасці прынізіў Ты мяне.
Да сёння не ўпакорыліся яны, і не баяцца, і не ходзяць паводле закону Майго і прыказанняў Маіх, якія Я даў перад вамі і перад бацькамі вашымі”.
Таксама ты, яго сын, Балтасар, не ўпакорыў свайго сэрца, нягледзячы на тое, што ты ведаў пра гэта ўсё,
А Госпад яму: «Устань і ідзі на вуліцу, што завецца Простая, ды ў доме Юды запытай пра Саўла з Тарса, вось жа, ён моліцца,
І дар не такі, што за аднаго [чалавека], што зграшыў, бо прысуд за аднаго – на пакаранне, а ласка – на апраўданне за многія злачынствы.
Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён – верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.