Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 5:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 І дар не такі, што за аднаго [чалавека], што зграшыў, бо прысуд за аднаго – на пакаранне, а ласка – на апраўданне за многія злачынствы.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 I дар не такі, як тое, што праз аднаго, які зграшыў; бо суд праз таго аднаго — на асуджэньне, а дар [ласкі] — на апраўданьне ад многіх грахоў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 І дар ня як суд за аднаго грэшніка; бо суд за адну правіну прыносіць асуду, а дар мілаты за многія правіны - апраўданьне.

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 5:16
14 Крыжаваныя спасылкі  

Тады прыходзьце і давайце спрачацца па справядлівасці, — кажа Госпад. — Хоць бы грахі вашы былі, як пурпур — як снег, пабялеюць; хоць бы былі чырвоныя, як кармазын, — стануцца белымі, як воўна.


Зняў, як хмару, няправасці твае і грахі твае, быццам воблака; вярніся да Мяне, бо Я адкупіў Цябе!»


Я, Я — Той Самы, Які нішчу правіннасці твае адносна Мяне і не ўспомню грахоў тваіх.


Хоць бы хто выканаў увесь закон, а правініўся толькі ў адным, становіцца ва ўсім вінаватым.


Бо тыя, што абапіраюцца на ўчынкі закону, знаходзяцца пад праклёнам. Бо напісана: «Пракляты ўсякі, хто не трывае ва ўсім, што напісана ў кнізе закону, каб рабіць гэта».


А пакуль Госпад нас судзіць і карае, каб не былі мы асуджаны разам з усім светам.


Бо калі вы даруеце людзям грахі іх, дык і ваш Айцец, Які ў небе, даруе вам.


Значыць, няма цяпер ніякага асуджэння тым, што ў Хрысце Ісусе не паводле цела, а паводле Духа ходзяць;


адзін бычок ад статка, баран і гадавалае ягня ў ахвяру цэласпалення,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы