І Абсалом і ўсе ізраэльцы сказалі: «Лепшая парада Хусая арахейца, чым парада Ахітатэла». Бо Госпад вырашыў адхіліць лепшую параду Ахітатэла, каб навёў Госпад на Абсалома няшчасце.
2 ЛЕТАПІСАЎ 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але ён пакінуў параду старэйшын і пачаў раіцца з юнакамі, якія выраслі разам з ім і былі ў яго атачэнні. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ён адкінуў раду старшыняў, якую яны радзілі яму, і радзіўся ў юнакоў, якія расьлі разам з ім, стоячы перад абліччам ягоным, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ён адкінуў параду старэйшын, якую яны давалі яму, і пачаў раіцца зь людзьмі маладымі, якія вырасьлі разам зь ім, якія стаялі перад тварам ягоным; |
І Абсалом і ўсе ізраэльцы сказалі: «Лепшая парада Хусая арахейца, чым парада Ахітатэла». Бо Госпад вырашыў адхіліць лепшую параду Ахітатэла, каб навёў Госпад на Абсалома няшчасце.
І сказаў ён ім: «Што вам здаецца або што маем адказаць народу гэтаму, які сказаў мне: “Палегчы ярмо, якое ўсклаў на нас бацька твой”»?
Не адмаўляйся ад сябра свайго і сябра бацькі свайго, і ў дзень смутку не ўваходзь у дом брата свайго. Лепш сусед паблізу, чым брат далёка.
«Гора вам, сыны бунтаўнікі, — кажа Госпад, — таму што спаўняеце намеры, ды не ад Мяне, і заключаеце пагадненне, але не ў Маім духу, каб далучыць грэх да граху!