І кажыце: “Ратуй нас, Божа, Збаўца наш, і збяры нас, і вырві ад народаў, каб славілі мы святое імя Тваё і каб цешыліся песнямі Тваімі.
2 КАРЫНФЯНАЎ 9:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай будзе падзяка Богу за невымоўны дар Яго! Біблія (пераклад А.Бокуна) Падзяка Богу за невымоўны дар Ягоны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзякуй Богу за нявымоўны дар Ягоны! |
І кажыце: “Ратуй нас, Божа, Збаўца наш, і збяры нас, і вырві ад народаў, каб славілі мы святое імя Тваё і каб цешыліся песнямі Тваімі.
І сказаў Ён: “Замала, каб быў ты Мне слугою, каб уздымаць пакаленні Якуба і прыводзіць рэшткі Ізраэля: устанаўлю Я цябе святлом для ўсіх народаў, каб быў Ты збаўленнем аж па край зямлі”.
Бо нарадзілася нам Дзіця, дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах; і назавуць Яго імем: дзівосны Дарадца, Бог моцны, Айцец вечнасці, Князь міру.
Яна, вось, прыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, якія чакалі адкуплення ў Ерузаліме.
Бо так палюбіў Бог свет, што Сына Свайго Адзінароднага даў, каб кожны, хто верыць у Яго, не памёр, але меў жыццё вечнае.
Але не так з дарам, як са злачынствам. Бо калі злачынства аднаго выклікала смерць многіх, то намнога большая ласка Божая, і дар ласкі ад аднаго чалавека, Ісуса Хрыста, на многіх распаўсюдзіўся.
Бо плата за грэх – смерць, а дар Божы – жыццё вечнае ў Хрысце Ісусе, Госпадзе нашым.
Той, Хто не пашкадаваў Сына Свайго, але выдаў Яго за ўсіх нас, як жа Ён не даруе і нам разам з Ім усяго?
Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысце заўсёды ды праз нас ва ўсякім месцы выяўляе водар пазнання Свайго.
і ў сваіх маленнях за вас выяўляюць прыхільнасць да вас дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.
Усякае дабро, што нам даецца, ды ўсякі дар дасканалы з вышыні ад Айца святла сыходзіць, у Якога няма перамены, ані ценю зменнасці.
І калі аддадуць тыя жывёліны славу і ўшанаванне Таму, Які сядзіць на пасадзе, Таму, Які жывы на векі вечныя,