А Ісус, навучаючы ў святыні, усклікнуў, кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я есць. І Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы не ведаеце.
2 КАРЫНФЯНАЎ 1:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Верны Бог, што слова наша, якое было ў вас, – не было «так» і «не»! Біблія (пераклад А.Бокуна) Верны ж Бог, што слова нашае да вас не было «Так» і «Не»! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але верны Бог, што слова наша да вас ня было то «так», то «не». |
А Ісус, навучаючы ў святыні, усклікнуў, кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я есць. І Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы не ведаеце.
Маю пра вас шмат гаварыць і судзіць; але Той, Хто Мяне паслаў, праўдзівы, і Я тое, што ад Яго чуў, абвяшчаю свету».
Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым.
Дык прызываю ў сведку Бога і душу маю, што, шкадуючы вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт
Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславёны навекі, ведае, што я не хлушу.
Бо мы не фальшуем Слова Божага, як многія, але прамаўляем шчыра, як ад Бога на віду Бога ў Хрысце.
у пашане і ў ганьбе, у знеслаўленні і ў добрай славе; нібы ашуканцы, ды праўдамоўныя,
Ведаем таксама, што Сын Божы прыйшоў і абдарыў нас розумам, каб мы пазналі Таго, Хто праўдзівы; і мы ў Тым, Хто праўдзівы, у Сыне Яго Ісусе Хрысце. Ён праўдзівы Бог і Жыццё вечнае.
І анёлу царквы, што ў Лаадыцэі, напішы: гэта кажа Амін, Сведка верны і праўдзівы, Пачатак тварэння Божага.
І анёлу царквы, што ў Філадэльфіі, напішы: гэта кажа Святы і Праўдзівы, Які мае ключ Давідаў, Які адчыніць, і ніхто не замкне, а замкне, і ніхто не адчыніць.