1 ЦАРСТВАЎ 4:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І было слова Самуэля да ўсяго Ізраэля. І сталася ў тыя дні, што прыйшлі філістынцы ваяваць; і выйшаў Ізраэль на бой з філістынцамі, і расклаўся лагерам каля Абэн-Эзэра. Філістынцы ж прыйшлі ў Афэк і выстраіліся ў баявым парадку супраць Ізраэля. Біблія (пераклад А.Бокуна) І было слова Самуэля да ўсяго Ізраіля. Ізраільцяне вырушылі на вайну супраць Філістынцаў і разлажыліся табарам каля Эбэн-Гаэзэру, а Філістынцы разлажылі табар свой у Афэку. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І было слова Самуіла да ўсяго Ізраіля. І выступілі Ізраільцяне супроць Філістымлянаў на вайну і атабарыліся каля Авэн-Эзэра, а Філістымляне атабарыліся каля Афэка. |
А той, хто заставаўся ў Афэку, уцёк у горад, і на дваццаць сем тысяч чалавек, якія там засталіся, паваліўся мур. А Бэнадад, уцякаючы, увайшоў у горад, у пакой, што знаходзіўся ўнутры іншага пакоя.
Вы стаіце сёння ўсе ў прысутнасці Госпада, Бога вашага; князі вашы, кіраўнікі пакаленняў вашых, старэйшыны вашы, суддзі, таксама кожны ізраэлец,
А вы сёння адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усякіх бед і трывог вашых, і сказалі: “Не трэба, але пастаў над намі цара!” Дык цяпер станьце перад Госпадам па пакаленнях вашых і па родах».
І сабралі філістынцы ўсе дружыны каля Афэка; але і ізраэльцы расклаліся лагерам каля крыніцы, якая была ў Езрагэлі.
І сказаў Госпад Самуэлю: «Вось, Я гавару слова ў Ізраэлі, што, хто пра гэта пачуе, зазвініць у абодвух вушах яго.
Калі ж пачаўся бой, ізраэльцы сталі адступаць перад філістынцамі; і загінула ў тым баі на палях каля чатырох тысяч ваяроў.
І ўзяў Самуэль адзін камень і паставіў яго між Міцпаю і Сэнам, і назваў тое месца Абэн-Эзэр, і сказаў: «Аж дасюль дапамог нам Госпад».