Дык мы пойдзем да Ярдана і возьмем адтуль з лесу кожны па аднаму бервяну, і зробім сабе там месца на пражыванне». Ён сказаў: «Ідзіце!»
1 ЦІМАФЕЯ 6:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але вялікім набыткам ёсць пабожнасць разам з задаволенасцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але вялікі прыбытак — пабожнасьць разам з задаволенасьцю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вялікі набытак - быць пабожным і задаволеным. |
Дык мы пойдзем да Ярдана і возьмем адтуль з лесу кожны па аднаму бервяну, і зробім сабе там месца на пражыванне». Ён сказаў: «Ідзіце!»
Бо мілейшы адзін дзень у палатцы Тваёй за тысячу! Хачу лепш стаяць на парозе дома Бога майго, чым жыць у палатках грэшнікаў.
Хто павялічвае жаданні — распаляе сваркі, а хто ўскладае надзею на Госпада — пашырыцца.
Ды сказаў ім: «Зважайце і высцерагайцеся ўсякай хцівасці, бо, калі хто і мае дастатак, яго жыццё не ў тым, што мае».
Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А што мы маем рабіць?» А ён ім казаў: «Нікога не біце, не нагаворвайце і будзьце задаволены сваёю платаю».
Ведаем таксама, што ўсё садзейнічае на дабро тым, што любяць Бога ды якія пакліканы па Яго пастанове.
Бо караткачасовае, лёгкае гора наша творыць нам важкую славу ў празмерным вечным узвышэнні.
Бо цялесныя практыкаванні мала карысныя, пабожнасць жа да ўсяго прыдатная, маючы абяцанне жыцця цяперашняга і будучага.
Хай будуць норавы без сквапнасці; будзьце задаволены тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адхінуся ад цябе і не пакіну цябе».