1 ПЯТРА 4:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі справядлівы ледзь будзе збаўлены, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынецца? Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі праведны ледзьве збавіцца, дык бязбожнік і грэшнік дзе апынуцца? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі праведнік ледзьве ратуецца, дык бязбожнік і грэшны дзе апынецца? |
Бо, вось, у горадзе, над якім прызывана імя Маё, пачынаю Я чыніць няшчасце, а вы ці будзеце бяспечнымі? Не будзеце бяспечнымі, бо Я клічу меч на ўсіх жыхароў зямлі”, — кажа Госпад Магуццяў.
Калі ж справядлівы адвернецца ад справядлівасці сваёй і будзе рабіць несправядлівасць паводле ўсіх агіднасцей, якіх звычайна дапускаецца бязбожнік, ці ж такі будзе жыць? Уся справядлівасць яго, якую чыніў, не будзе залічана яму; у крывадушнасці, якой крывадушнічаў, і ў граху сваім, якім грашыў, — у іх памрэ.
і трэцюю частку правяду праз агонь і ачышчу іх, як чысціцца срэбра, і выпрабую іх, як выпрабоўваюць золата: ён будзе прызываць імя Маё, і Я выслухаю яго. Я скажу: “Гэта народ мой”; і ён скажа: “Госпад — Бог мой”.
умацоўваючы душы вучняў, навучаючы іх трыванню ў веры і што каб увайсці ў Валадарства Божае, трэба прайсці праз многа прыцясненняў.
кажучы: “Не бойся, Паўле; трэба табе стаць перад цэзарам; і вось, Бог табе падараваў усіх, што плывуць разам з табою”.
Паўла сказаў сотніку і жаўнерам: «Калі яны не застануцца на караблі, вы не зможаце выратавацца».
Бо гнеў Божы аб’яўляецца з неба на ўсякую бязбожнасць і несправядлівасць людзей, што несправядлівасцю праўду заціскаюць,
Бог жа даказвае Сваю любоў да нас тым, што, калі мы былі яшчэ грэшнікамі, Хрыстос памёр за нас.
ведаючы, што закон устаноўлены не для справядлівага, але для несправядлівых і непаслухмяных, бязбожных і грэшнікаў, разбэшчаных і паганых, бацьказабойцаў і мацізабойцаў, чалавеказабойцаў,
Будзем высцерагацца тады таго, каб, калі яшчэ трывае абяцанне ўвайсці ў Яго супачынак, не аказаўся хто з вас спазніўшымся.
Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.
А цяперашнія нябёсы і зямля тым самым словам утрымліваныя агню, захаваны на дзень суда і згубы бязбожных людзей.
каб учыніць суд над усімі ды выкрыць кожную душу ва ўсіх яе нягодных учынках, у якіх яны чынілі бязбожнасць, і ва ўсіх ліхіх словах супраць Яго, якія яны, бязбожныя грэшнікі, прамаўлялі».
і выслаў цябе Госпад у дарогу, і сказаў: “Ідзі і пакладзі праклён на Амалека, і ваюй з імі аж да поўнага вынішчэння іх”.