1 ЛЕТАПІСАЎ 16:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) аддавайце Госпаду славу імю Яго, ускладайце ахвяру і прыходзьце перад аблічча Яго, і ў адзенні святочным пакланіцеся Госпаду. Біблія (пераклад А.Бокуна) Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага. Прынясіце дары і ідзіце перад аблічча Ягонае. Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго. |
І зрабіў нараду з народам, і паставіў спевакоў Госпада, каб у святочных шатах славілі Яго і каб ішлі наперадзе войска ды гучным голасам спявалі: «Слаўце Госпада, бо міласэрнасць Яго вечная».
Уваходзьце ў брамы Яго з вызнаннем, у дзядзінец Яго — з гімнамі, вызнавайце Яго, дабраслаўляйце імя Яго.
За Табою першынства ў дзень магуцця Твайго, у ззянні святым, з улоння на досвітку нарадзіў я Цябе».
Дык будзе жыць ён, і дадуць яму ад золата Арабіі, і будуць маліцца за яго заўсёды; цэлы дзень дабраслаўляць будуць яго.
Велічнасць і прыгажосць перад абліччам Яго, магутнасць і аздоба — у свяцілішчы Яго.
Прабудзіся, прабудзіся! Апраніся ў мужнасць сваю, Сіёне; апраніся ў шаты славы сваёй, Ерузалім, горад святасці! Бо не наважыцца болей неабрэзаны ды нячысты, каб прайсці праз цябе.
І ўсклікаў адзін да аднаго, і гаварыў: «Святы, святы, святы Госпад, Бог Усемагутны, — уся зямля поўная славы Тваёй!»
І ты, сын чалавечы, вось, у дзень, у які Я вазьму ад іх сілу іх, і радасць велічы, і раскошу вачэй іх, і тугу душ іх, сыноў і дачок іх;
і аздабленне сябе каштоўнасцямі напоўніла іх пыхлівасцю, і з іх зрабілі яны выявы агіднасцей сваіх і ідалаў; таму даў Я ім гэта на нячыстасць.
кажучы: «Амін! Дабраславенне, і слава, і мудрасць, і падзяка, і ўшанаванне, і магутнасць, і сіла Богу нашаму на векі вечныя. Амін!»
І зрабіце выявы нарываў вашых і выявы мышэй, якія вынішчаюць зямлю, і аддасце хвалу Богу Ізраэля, каб толькі адхіліў руку Сваю ад вас, і ад багоў вашых, і ад зямлі вашай.