Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЯНА 18:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў свету: Я вучыў заўсёды ў сінагозе і ў святыні, дзе заўсёды збіраюцца юдэі, і нічога не гаварыў употай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Адказаў яму Ісус: «Я адкрыта гаварыў сьвету. Я заўсёды навучаў у сынагозе і ў сьвятыні, дзе заўсёды зьбіраюцца Юдэі, і таемна не гаварыў нічога.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ісус адказваў яму: Я гаварыў адкрыта сьвету; Я заўсёды вучыў у сынагозе і ў храме, дзе заўсёды Юдэі сыходзяцца, і тайна не казаў нічога;

Глядзіце раздзел



ЯНА 18:20
25 Крыжаваныя спасылкі  

Абарані мяне ад пашчы льва, а пакорлівасць маю — ад рагоў адзінарога.


Захацеў я, Божа мой, выканаць волю Тваю; і закон Твой — у сэрцы маім».


Не прамаўляў Я патаемна, у цёмным закутку зямлі, не казаў я патомству Якуба: “Дарэмна шукаеце Мяне”. Я — Госпад, прамаўляю справядлівасць, абвяшчаю тое, што правільна.


Ідзіце да Мяне і паслухайце вось што: не ў скрытасці гаварыў Я ад пачатку, з таго часу, як гэта споўнілася, Я быў там; а цяпер паслаў Мяне Госпад Бог разам з Духам Сваім».


Дык калі б вам потым сказалі: “Вось, Ён у пустыні”, – не выходзьце; “Вось, Ён у пакоях”, – не верце.


У той час сказаў Ісус народу: «Ці не так, як на разбойніка, выйшлі вы з мечамі і каламі, каб Мяне ўзяць? Штодня сядзеў Я, навучаючы ў святыні, і вы не схапілі Мяне».


Тады першасвятар, разадраўшы шаты свае, сказаў: «Ён зблюзніў! Нашто яшчэ нам патрэбны сведкі? Цяпер вы чулі блюзненне Яго.


І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі наўкола, навучаючы ў сінагогах іх і прапаведуючы добрую вестку Валадарства, ды аздараўляў людзей ад усякай хваробы і ўсякай немачы.


І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і вёсках, навучаючы ў сінагогах, і прапаведуючы добрую вестку Валадарства Божага, і аздараўляючы ўсякую хваробу ды ўсякую немач у народзе.


І прамаўляў пра гэта адкрыта. І Пётра, адвёўшы Яго, пачаў папракаць Яго.


І навучаў днямі ў святыні, а нанач, выходзячы, спыняўся на гары, якую называюць Аліўнай.


І Ісус навучаў у сінагогах іх, і ўзвялічваўся ўсімі.


Чаму Мяне пытаеш? Спытай тых, якія чулі, што Я ім гаварыў; вось, яны ведаюць, што Я сказаў».


Гэта Ён сказаў, навучаючы ў сінагозе ў Кафарнаўме.


І ўжо а палове святочнага дня Ісус увайшоў у святыню і стаў навучаць.


Бо вось яўна прамаўляе, і нічога Яму не кажуць. Ці, можа, пераканаліся кіраўнікі, што Ён – сапраўды Хрыстос?


А Ісус, навучаючы ў святыні, усклікнуў, кажучы: «І Мяне ведаеце, і ведаеце, адкуль Я есць. І Я Сам ад Сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, Хто Мяне паслаў, а Якога вы не ведаеце.


Бо ніхто не робіць чаго-колечы тайна, а і сам хоча паказацца на людзях. Калі такія рэчы чыніш, пакажы Сябе свету».


А на світанні вярнуўся зноў у святыню, і ўвесь народ падышоў да Яго, і, сеўшы, Ён навучаў іх.


Маю пра вас шмат гаварыць і судзіць; але Той, Хто Мяне паслаў, праўдзівы, і Я тое, што ад Яго чуў, абвяшчаю свету».


Ведае пра гэта цар, да якога гавару смела. Я мяркую, што нічога з гэтага для яго не таямніца, бо адбывалася яно не ў нейкім закутку.