Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




МАЦЬВЕЯ 9:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

35 І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і вёсках, навучаючы ў сінагогах, і прапаведуючы добрую вестку Валадарства Божага, і аздараўляючы ўсякую хваробу ды ўсякую немач у народзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

35 І абыходзіў Ісус усе гарады і мястэчкі, навучаючы ў сынагогах, і абвяшчаючы Эвангельле Валадарства, і аздараўляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у народзе.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

35 І хадзіў Ісус па ўсіх гарадах і па селішчах, вучачы ў сынагогах іхніх, прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.

Глядзіце раздзел Копія




МАЦЬВЕЯ 9:35
12 Крыжаваныя спасылкі  

І, склікаўшы дванаццаць вучняў Сваіх, даў ім уладу над духамі нячыстымі, каб выганяць іх і аздараўляць усякую хваробу ды ўсякую немач.


І сталася, калі скончыў Ісус навучаць дванаццаць вучняў Сваіх, Ён пайшоў адтуль далей, каб вучыць і прапаведаваць у гарадах іх.


сляпыя бачаць, і кульгавыя ходзяць, і пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чуюць, і мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогім абвяшчаецца добрая вестка,


А пасля таго, як Ян быў узяты, прыбыў Ісус у Галілею, прапаведуючы добрую вестку Валадарства Божага


І, калі ўваходзіў у селішча, або горад, або вёску, клалі перад Ім хворых на вуліцах і прасілі Яго, каб хоць да краю Яго адзення дакрануцца, і, колькі з іх дакраналіся да Яго, аздараўляліся.


І дзівіўся з іх недаверства. І хадзіў па ваколічных вёсках, навучаючы.


І хадзіў, навучаючы па гарадах і вёсках, накіроўваючы шлях у Ерузалім.


пра Ісуса з Назарэта, як намасціў Яго Бог Духам Святым і магутнасцю, і Ён хадзіў, чынячы дабро і аздараўляючы ўсіх апанаваных дэманамі, бо Бог быў з Ім.


Мужы ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы