ЯКАВА 5:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) гэтак і вы будзьце цярплівымі, умацоўвайце сэрцы вашы, бо набліжаецца прыйсце Госпадава. Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзьце доўгацярплівымі і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прыйсьце Госпада набліжаецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Доўгацярпеце і вы, умацуйце сэрцы вашыя, бо прышэсьце Гасподняе блізіцца. |
ДАЛЕТ. Скарыся ў Госпадзе і ўскладзі на Яго ўсю надзею; не зайздросць таму, хто мае шанец на шляху сваім, чалавеку, які чыніць падкопы.
Прыходзіць час, набліжаецца дзень: хто купляе — хай не цешыцца, і хто прадае — хай не сумуе, бо надыходзіць гнеў на ўсё багацце яго.
Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова.
Кажа яму Ісус: «Калі Я хачу, каб ён застаўся, пакуль прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мной».
Плод жа духа – любоў, радасць, супакой, доўгацярплівасць, ласкавасць, дабрыня, вера,
і чакаць Сына Яго з неба, Якога Ён уваскрасіў з мёртвых, Ісуса, Які ратуе нас ад будучага гневу.
Што ж можа быць нашаю надзеяй, або радасцю, або вянком славы – ці ж не вы перад Госпадам нашым Ісусам Хрыстом у прыход Яго?
дзеля ўзмацнення сэрцаў вашых без заганы ў святасці перад Богам і Айцом нашым у прыход Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі Яго святымі.
золата ваша і срэбра паржавела, ды ржа іх будзе сведчаннем супраць вас і, як агонь, будзе нішчыць целы вашы: назбіралі вы на апошнія дні.
Не наракайце, браты, адзін на аднаго, каб не былі асуджаны, вось, ужо ля дзвярэй стаіць Суддзя.
Той, Хто пра гэта сведчыць, кажа: «Так, прыйду неўзабаве!» Амін! Прыйдзі, Госпадзе Ісусе!