ЯКАВА 4:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае». Біблія (пераклад А.Бокуна) Замест таго, каб гаварыць вам: «Калі Госпад захоча і будзем жывыя, зробім тое ці другое», Біблія (пераклад В. Сёмухі) Замест таго, каб вам сказаць: як захоча Гасподзь і будзем жывыя, дык зробім тое ці іншае, |
але, развітваючыся з імі, сказаў: «Мне патрэбна правесці свята, якое надыходзіць, у Ерузаліме. Вярнуся да вас, калі Бог захоча», і паплыў з Эфеса.
у малітвах маіх заўсёды просячы, каб з волі Божай урэшце атрымалася аднойчы прыйсці да вас.
Не хачу вас толькі мімаходам пабачыць. Але маю надзею, што нейкі час пабуду ў вас, калі Госпад дазволіць.
Але я прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад дазволіць, і спазнаю не словы тых, што заганарыліся, а моц,