Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




РЫМЛЯНАЎ 1:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 у малітвах маіх заўсёды просячы, каб з волі Божай урэшце атрымалася аднойчы прыйсці да вас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб некалі ўжо давялося мне з волі Божае прыйсьці да вас.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас,

Глядзіце раздзел Копія




РЫМЛЯНАЎ 1:10
15 Крыжаваныя спасылкі  

але, развітваючыся з імі, сказаў: «Мне патрэбна правесці свята, якое надыходзіць, у Ерузаліме. Вярнуся да вас, калі Бог захоча», і паплыў з Эфеса.


Зрабіўшы ўсё гэта, Паўла намерыўся ў Духу, прайшоўшы праз Мацэдонію і Ахаю, ісці ў Ерузалім, кажучы: «Пасля таго, як пабуду там, належыць мне і Рым убачыць».


І, не здолеўшы яго пераканаць, мы саступілі, кажучы: «Хай станецца воля Госпада!»


А ведаю я, што, прыходзячы да вас, прыйду ў паўнаце дабраславення Евангелля Хрыстова.


Паўла, з волі Божай пакліканы Апостал Ісуса Хрыста, ды брат Састэн


Але я прыйду неўзабаве да вас, калі Госпад дазволіць, і спазнаю не словы тых, што заганарыліся, а моц,


Не турбуйцеся ні аб чым, але ў кожнай малітве і просьбе з падзякаю няхай адкрываюцца жаданні вашы перад Богам.


Пагэтаму хацелі мы пайсці да вас, асабліва я, Паўла, і раз, і другі, але перашкодзіў нам шатан.


Адначасова прашу, прыгатуй мне кватэру, бо спадзяюся, дзякуючы вашым малітвам, што буду падараваны вам.


Асабліва прашу вас зрабіць так, каб чым хутчэй быў я вернуты вам.


Замест таго казаць бы вам: «Калі Госпад захоча, будзем жыць і рабіць тое ці іншае».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы