І даў Якуб такую прысягу: «Калі Бог будзе са мной і будзе мяне берагчы ў гэтай дарозе, якою я вандрую, і дасць мне хлеб есці і адзенне апранацца,
ЭКЛЕЗІЯСТА 5:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шмат лепш не прысягаць, чым, прысягнуўшы, — не выканаць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шмат лепш не абяцаць, чым паабяцаць і ня споўніць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Лепей табе не абяцацца, чым абяцаць і не зрабіць. |
І даў Якуб такую прысягу: «Калі Бог будзе са мной і будзе мяне берагчы ў гэтай дарозе, якою я вандрую, і дасць мне хлеб есці і адзенне апранацца,
І сказаў Бог Якубу: «Устань і ідзі ў Бэтэль, і там жыві. І зрабі ахвярнік Богу, Які з’явіўся табе, калі ўцякаў ты ад Эзава, брата твайго».
Устанем і ўвойдзем у Бэтэль, каб зрабіць там ахвярнік Богу, Які выслухаў мяне ў дзень гора майго і спадарожнікам быў у дарозе маёй».
Бо Ён не пагарджаў і не брыдзіўся жальбаю ўбогага і не адвярнуў аблічча Свайго ад яго, а калі той звяртаўся да Яго, выслухаў яго.
Бо гнеў чалавека будзе вызнаваць Цябе, і рэшткі гневу ўчыняць для Цябе дзень святочны.
Тады Госпад будзе пазнаны Егіптам, і егіпцяне пазнаюць Госпада ў той дзень, і будуць ушаноўваць Яго ахвярамі і дарункамі, і складуць прысягі Госпаду і споўняць.
Хай бы хто з вас замкнуў дзверы, каб вы надарма не палілі святла на ахвярніку Маім. Вы не падабаецеся Мне, — кажа Госпад Магуццяў, — і не прыму ахвяру з рук вашых.
Чулі яшчэ аб тым, што было сказана продкам: “Не парушай прысягі, але выконвай сваю прысягу перад Госпадам”.
І, убачыўшы яе, раздзёр ён адзенне сваё і сказаў: «Ах, дачка мая, ламаючы, ты зламала мяне! І ты ў ліку тых, якія турбуюць мяне! Адчыніў я вусны мае Госпаду і не змагу вырачыся гэтага».