Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЭЗДРЫ 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А вока Бога іх было над старшынамі юдэяў, і яны не перашкодзілі ім, аж пакуль справа не апынулася ў Дарыя, і той не пераслаў рашэнне ў гэтай справе.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І было вока Бога іхняга над старшынямі Юдэйскімі, і тыя не спынілі іх, [чакаючы], пакуль яны пашлюць паведамленьне Дарыю, і тады прыйдзе пісьмовая пастанова ў справе гэтай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але вока Богава было над старэйшынамі Юдэйскімі, і тыя не забаранялі ім, пакуль справу не адправілі Дарыю і пакуль ня прыйшло рашэньне па гэтай справе.

Глядзіце раздзел



ЭЗДРЫ 5:5
12 Крыжаваныя спасылкі  

Вочы бо Госпадавы сочаць за ўсёю зямлёю, і даюць мужнасць тым, хто шчырым сэрцам верыць у Яго. Дык неразумна паступаў ты ў гэтым, бо ад цяперашняга часу пачнуцца войны супраць цябе».


і Які на мяне накіраваў міласэрнасць цара і яго дарадчыкаў ды ўсіх магутных кіраўнікоў яго. Ды я, узмацаваны рукою Госпада, Бога майго, якая на мне, сабраў кіраўнікоў Ізраэля, каб пайшлі са мною.


сам Эздра выйшаў з Бабілона; і ён сам быў адукаваным настаўнікам у законе Майсеевым, які даў яму Госпад, Бог Ізраэля. І як рука Госпада, Бога яго, супачывала над ім, то споўніў цар усякую яго просьбу.


Пасаромеўся бо я прасіць у цара войска і конніцу, каб баранілі яны нас у дарозе ад непрыяцеля, бо мы сказалі цару: «Рука Бога нашага будзе сцерагчы ўсіх, хто просіць Яго ласкавасці, і моц Яго, і сіла Яго — супраць усіх, хто ад Яго адварочваецца».


Дам разуменне табе і накірую цябе на шлях, па якім ты павінен ісці; умацую вочы Мае над табою.


Вось вочы Госпада над тымі, што Яго баяцца, і да тых, якія спадзяюцца на Яго ласку.


САМЭК. Адступіся ад ліха і чыні дабро, шукай спакою і імкніся да яго,


калі ўзняўся Бог на суд, каб збавіць усіх пакорлівых на зямлі.


і ні ў чым не палохаецеся супраціўнікаў, што ім стане знакам загубы, вам жа – збаўлення, і гэта ад Бога.


Бо вочы Госпада – да справядлівых, і вушы Яго – да просьбаў іх; але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха».