Тады дух авалодаў Амасаем, кіраўніком над трыццаццю, і ён сказаў: «Мы твае, Давідзе, і мы з табой, сыне Ясэя! Мір, мір табе, і мір памочнікам тваім; хай дапамагае табе Бог твой». Такім чынам, прыняў іх Давід і паставіў кіраўнікамі над дружынай.
СУДЗЬДЗЯЎ 3:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І быў на ім Дух Госпадаў, і судзіў ён Ізраэль; і ваяваў ён; і аддаў Госпад у рукі яго Хусан-Расатаіма, цара Арам-Нагараіма, і ён перамог яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў на ім Дух ГОСПАДА, і судзіў ён Ізраіля. І ваяваў ён, і аддаў ГОСПАД у рукі ягоныя Кушан-Рышатаіма, валадара Арам-Нагараіму, і перамагла рука ягоная Кушан-Рышатаіма. Біблія (пераклад В. Сёмухі) На ім быў Дух Гасподні, і быў ён судзьдзя Ізраіля. Ён выйшаў на вайну, і аддаў Гасподзь у рукі яму Хусарсатэма, цара Месапатамскага, і адолела рука ягоная Хусарсатэма. |
Тады дух авалодаў Амасаем, кіраўніком над трыццаццю, і ён сказаў: «Мы твае, Давідзе, і мы з табой, сыне Ясэя! Мір, мір табе, і мір памочнікам тваім; хай дапамагае табе Бог твой». Такім чынам, прыняў іх Давід і паставіў кіраўнікамі над дружынай.
А ў супольнасці з’явіўся Дух Госпадаў ды супачыў на Яхазіэлі, сыне Захарыі, сына Банаі, сына Егіэля, сына Матаніі, левіце з сыноў Асафа,
А Я сыду і буду гаварыць з табою, і вазьму ад духа твайго, і перадам ім, каб разам з табою пераносілі яны цяжар народа, а не толькі ты быў ім абцяжараны.
А Госпад сышоў у воблаку і гаварыў з імі, узяўшы ад духа, які быў у Майсеі, і перадаўшы сямідзесяці мужчынам старэйшынам. І калі дух супачыў на іх, прарочылі яны, а потым пакінулі.
Але Майсей адказаў: «Ці не раўнуеш ты за мне? О, калі б усе ў народзе былі прарокі, калі б даў ім Госпад Духа Свайго?»
і падняўшы вочы, убачыў Ізраэль, што стаяў лагерам па сваіх пакаленнях, і, калі агарнуў яго Дух Божы,
І сказаў Госпад яму: «Вазьмі Ешуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух, і ўскладзі руку сваю на яго.
Бо немагчыма, каб тыя, што ўжо раз былі асвечаны, што таксама пакаштавалі дару нябеснага ды сталіся ўдзельнікамі Духа Святога,
І Дух Госпадаў быў на Яфтаху, і ён, праходзячы Галаад і Манасу, прыбыў у Міцпу ў Галаадзе, а адтуль — да сыноў Амона.
Тады сышоў на яго Дух Госпадаў, і ён пайшоў у Аскалон, і забіў там трыццаць чалавек: знятае з іх адзенне аддаў ён тым, якія разгадалі загадку. І, разгневаны дужа, вярнуўся ў дом бацькі свайго.
І сышоў тады на Самсона Дух Госпадаў, і ён разадраў ільва на кускі, як казляня, зусім нічога не маючы ў руках. Але бацьку і маці аб гэтым не пажадаў сказаць.
Калі прыбыў ён у Леху і філістынцы з крыкам выйшлі яму насустрач, Дух Госпадаў сышоў на яго, і, як звычайна знішчаецца лён ад вогненнага дыму, так вяроўкі, якімі быў ён звязаны, рассыпаліся і развязаліся.
І разгневаўся Госпад на Ізраэль, і аддаў іх у рукі Хусан-Расатаіма, цара Арам-Нагараіма, і служылі сыны Ізраэля яму восем гадоў.
І Дух Госпада ахапіў Гедэона, і ён затрубіў у рог, і сабраў пры сабе род Абіязэра, каб пайшоў ён за ім.
І прыйшлі яны адтуль у Габу, і вось, грамада прарокаў выйшла насустрач яму; і сышоў на яго Дух Божы, і ён стаў прарарочыць між іх.
І ўвойдзе ў цябе Дух Госпадаў, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і ператворышся ў другога чалавека.
І сышоў на Саўла Дух Госпадаў, калі пачуў ён гэтыя словы; і ахапіў яго гнеў страшэнны.
І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасці братоў яго; і ад таго дня сышоў на Давіда Дух Госпадаў. І Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.