Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 80:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Госпадзе Божа магуццяў, як доўга будзеш гневацца на малітву народа Твайго?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, дакуль Ты будзеш у гневе пры малітве народу Твайго?

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

бо гэта закон Ізраілю, пастанова ад Бога Якаўлевага.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 80:5
9 Крыжаваныя спасылкі  

Тое, да чаго раней не хацела дакрануцца душа мая, цяпер, у бядзе, сталася ежай для мяне.


Цэлы дзень зневажалі мяне мае непрыяцелі, якія, распаляючыся супраць мяне, пракліналі мяне.


Адчула смагу душа мая да Бога моцнага, жывога: калі ж пайду я і з’яўлюся перад Богам?


Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?


Дакуль жа, Госпадзе? Ці вечна будзеш гневацца? Няўжо ўспыхне, як агонь, рэўнасць Твая?


І дасць вам Госпад хлеб прыгнёту і ваду бяды, але ўжо больш не аддаліцца ад цябе твой вучыцель, і вочы твае будуць бачыць настаўніка свайго.


Адзеўся Ты ў гнеў і караў нас, забіваў, не шкадаваў.


Пакрыўся Ты хмараю, каб не дайшло маленне.