І зняў ён дыядэму Мэлькома з галавы яго, вагой у талент золата, маючую вельмі каштоўны камень, які аздобіў галаву Давіда. І вынес ён з горада вельмі вялікую здабычу,
ПСАЛТЫР 21:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выканаў Ты жаданне сэрца яго для яго, і не адмовіў просьбе яго вуснаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) Божа мой! я клічу ўдзень - і Ты не аказваешся, уначы - і няма мне супакаеньня. |
І зняў ён дыядэму Мэлькома з галавы яго, вагой у талент золата, маючую вельмі каштоўны камень, які аздобіў галаву Давіда. І вынес ён з горада вельмі вялікую здабычу,
І прыйшлі юдэі, і намасцілі там Давіда, каб цараваў ён над домам Юды. І паведамлена было Давіду, што жыхары Явіса ў Галаадзе пахавалі Саўла.
І сабраліся таксама да цара ў Геброн ўсе старэйшыны Ізраэля, і цар Давід заключыў з імі запавет перад Госпадам у Геброне; і намасцілі Давіда на цара над Ізраэлем.
А Давід узяў дыядэму Мількома з галавы яго, і знайшоў у ёй талент золата па вазе і найкаштоўнейшы камень, і ўсклалі яе на галаву Давіда; таксама вывез ён з горада вельмі вялікую здабычу.
Дык цяпер, Госпадзе Божа, устань на месца супакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасці Тваёй: Твае святары, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў збаўленне і хай святыя Твае радуюцца дабром.
вырваў мяне ў ворагаў маіх вельмі моцных і ў тых, што ненавідзяць мяне, бо яны ўзмацніліся лепш за мяне.
Хай занямеюць вусны ілжывыя, якія нягодныя рэчы гавораць з пыхаю і пагардай супраць справядлівага.
Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
Вось у Тым, Які быў мала паніжаны за анёлаў, бачым Ісуса, замучанага смерцю, вянчанага славай і пашанай, каб з ласкі Божай за ўсіх спазнаў смерць.
Вочы Яго як полымя агністае, і на галаве ў Яго шмат дыядэм, імя Яго напісанае, якога ніхто не ведае, апрача Яго Самога,
І ўзяў Самуэль рог з алеем, і памазаў яго ў прысутнасці братоў яго; і ад таго дня сышоў на Давіда Дух Госпадаў. І Самуэль падняўся і вярнуўся ў Раму.