ПСАЛТЫР 17:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) замкнулі [сэрцы] у тлустасці сваёй; вусны іх прамаўляюць напышліва. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тлушчам сваім яны закрылі сябе, вуснамі сваімі яны пыхліва гавораць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нахіліў Ён нябёсы і сышоў, і змрок - пад нагамі ў Яго. |
Госпадзе, не дай сумецца мне, бо я клічу Цябе; хай асаромяцца бязбожнікі, хай яны ў пекла сыдуць
Вораг сказаў: “Буду гнацца і даганю; падзялю здабычу, нацешыцца душа мая, дастану меч свой, і заб’е іх рука мая!”
А ён адказаў: «Хто такі Госпад, каб я слухаў голас Яго і адпусціў Ізраэля? Не ведаю Госпада і не адпушчу Ізраэля».
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў».
Бо сэрца гэтага народа зрабілася жорсткім, і вушамі з цяжкасцю чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам вачамі не ўбачыць і вушамі не пачуць, каб сэрцам не зразумець ды не навярнуцца, каб Я аздаравіў іх”.
Бо закамянела сэрца народа гэтага, і вушамі слаба чуюць, і вочы свае заплюшчылі, каб часам не пабачыць вачамі, і не пачуць вушамі, і не зразумець сэрцам, ды не навярнуцца, і каб Я іх не аздаравіў”.
Насыціўся Ізраэль і стаўся брыклівы, стаў сыты, тлусты і распаўнелы, і пакінуў Бога, Творцу свайго, і зняважыў скалу збаўлення свайго.
Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;
Перастаньце гаварыць, услаўляючы фанабэрыстае. Хай спыніцца пыхлівасць вуснаў вашых, бо Бог ёсць Госпад ведаў і Ім ацэньваюцца ўчынкі.