А Давід адказаў Гаду: «Гора мне; але лепш, каб мы трапілі ў рукі Госпада, чым у рукі людзей, бо ў Яго шмат міласэрнасці!»
ПЛАЧ 3:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ласка Госпада, што мы не папрападалі, бо не спынілася Яго літасцівасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта міласэрнасьць ГОСПАДА, што мы не загінулі, бо не спынілася літасьць Ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) зь міласьці Госпада мы ня зьніклі, бо ня вычарпаўся Яго мілажаль: |
А Давід адказаў Гаду: «Гора мне; але лепш, каб мы трапілі ў рукі Госпада, чым у рукі людзей, бо ў Яго шмат міласэрнасці!»
Але ў міласэрнасці найвялікшай Сваёй не вынішчыў іх і не пакінуў Ты іх; бо Ты — Бог міласэрны і міласцівы.
І ўспомніў на шчасце іх пра запавет Свой і пашкадаваў іх паводле бязмежнай міласэрнасці Сваёй.
Выслухай мяне, Госпадзе, бо спагадная міласэрнасць Твая; у бязмежжы міласэрнасці Тваёй зірні на мяне.
Ён, аднак, быў міласэрны і спагадны да несправядлівасці і не губіў іх. Часта адводзіў Ён Свой гнеў і не палаў на поўню ў Сваім абурэнні.
А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
Ідзі і абвяшчай наступныя словы на поўнач, і кажы: “Вярніся, адступніца Ізраэль, — кажа Госпад, — Не адвярну аблічча Свайго ад вас, бо Я міласэрны, — кажа Госпад, — і не буду гневацца вечна”.
бо Я з табою, — кажа Госпад, — каб збавіць цябе. Бо Я прыгатую знішчэнне ўсім народам, па якіх Я рассеяў цябе; але цябе не аддам на знішчэнне, пакараю, аднак, цябе па законе і не пашкадую цябе, быццам бязгрэшнага».
«Ці ты, Эфраім, не дарагі сын Мой і ці не мілае дзіця? Бо колькі разоў гаварыў Я пра яго, а ён усё прыгадваецца Мне? Таму знемаглося нутро Маё дзеля яго, і, шкадуючы, пашкадую яго», — кажа Госпад.