Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 5:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Не думайце, што Я прыйшоў парушыць закон і прарокаў. Я прыйшоў не парушыць, але выканаць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць Закон ці Прарокаў; не парушыць прыйшоў Я, але споўніць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ня думайце, што Я прыйшоў парушыць закон, альбо прарокаў: не парушыць прыйшоў Я, а зьдзейсьніць.

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 5:17
16 Крыжаваныя спасылкі  

Дзеля Сваёй справядлівасці Госпад захацеў узвялічыць закон і ўзвысіць.


Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: «Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць». Тады Ян дапусціў Яго.


І ўсё, што толькі хочаце, каб вам рабілі людзі, вы і самі ім рабіце. Гэта ёсць закон і прарокі.


Але лягчэй небу і зямлі прамінуць, чым адна крэска з закона знікне.


Майсей у законе загадаў нам такіх каменаваць. Дык Ты што скажаш?»


кажучы: «Ён падгаворвае людзей, каб славілі Бога не паводле закону».


лямантуючы: «Мужы ізраэльскія! На помач! Гэта той чалавек, які ўсюды ўсіх вучыць супраць народа і закону і супраць гэтага месца, а прытым грэкаў увёў у святыню і апаганіў гэтае святое месца».


І паставілі фальшывых сведкаў, што казалі: «Гэты чалавек не перастае прамаўляць ганебныя словы супраць святога месца ды супраць закону.


Бо завяршэнне закону – Хрыстос, для апраўдання кожнага, хто верыць.


Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон сцвярджаем.


каб апраўданне закону споўнілася ў нас, што жывём не паводле цела, але паводле Духа.